EPISODE · Jun 10, 2026 · 48 MIN
Павел Усаў. Вызваленне адкладаецца? Чаму не атрымліваецца Big deal з Лукашэнкам
from euroradiofm · host Euroradio
Здарылася тое, чаго асцерагаліся і пра магчымасць чаго папярэджвалі асобныя эксперты: ЗША паведамілі, што вызваленне беларускіх палітвязняў “адкладаецца на некаторы час”. Пра гэта расказала Reuters лідарка дэмсіл Святлана Ціханоўская. А пра тое, што перамовы могуць быць спынены найперш праз страту цікавасці да іх з боку Трампа, у эфіры Еўрарадыё папярэджваў палітолаг Аркадзь Мошас. Але ёсць меркаванне, што і тут не абышлося без Ціханоўскай. Дакладней, адной з прычын узнікнення складанасцей у перамовах называюць візіт кіраўніцы АПК у Кіеў па запрашэнні Зяленскага. Ці сапраўды тое, што ў перамовах паміж Вашынгтонам і Мінскам узніклі цяжкасці, стала нечаканасцю, і што чакае столькі разоў анансаваную Big deal? Ці быў шанец працягваць гандаль з Лукашэнкам у сітуацыі, калі Еўропа абрала ролю “дрэннага паліцэйскага”? Ці можна сцвярджаць, што візіт Ціханоўскай у Кіеў ускладніў перамовы з Лукашэнкам, і якой можа быць роля Крамля ва ўсім гэтым? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым
Embed this episode
Ready to play
Павел Усаў. Вызваленне адкладаецца? Чаму не атрымліваецца Big deal з Лукашэнкам
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.
Similar Podcasts
No similar podcasts found.