EPISODE · May 13, 2026 · 39 MIN
Роза Турарбекава. “Канец вайны блізкі” або падрыхтоўка да горшага? Геапалітычныя шахматы на мяжы
from euroradiofm · host Euroradio
Сусветная палітыка замерла ў чаканні: Дональд Трамп у кампаніі Ілана Маска ляціць у Пекін, заяўляючы пра “блізкі фінал” вайны ва Украіне і катэгарычна адмаўляючы кулуарныя дамоўленасці з Пуціным наконт Данбаса. У гэты ж час Лукашэнка спешна падпісвае новую Дырэктыву аб стратэгічным партнёрстве з Кітаем і рыхтуецца да “найгоршага сцэнарыя”, абвяшчаючы пра кропкавую мабілізацыю пасля неадназначных праверак баявой гатоўнасці ў войску. На межах тым часам разыгрываецца цынічная “шахматная партыя”: пасля вызвалення Анджэя Пачобута ціск на Польшчу сышоў на нішто, затое міграцыйны паток імгненна перанакіравалі на Латвію, устанавіўшы там гістарычны рэкорд па спробах прарыву. На гэтым фоне контрразведка заяўляе пра разгром “літоўскай агентурнай сеткі”, а ўлады спрабуюць балансаваць паміж усходнім вектарам і глыбокай ізаляцыяй на Захадзе. Што стаіць за гэтымі манеўрамі — рэальны пошук кампрамісу ці проста змена тактыкі ў зацягнутым супрацьстаянні? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з паліталагіняй і кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
Embed this episode
Ready to play
Роза Турарбекава. “Канец вайны блізкі” або падрыхтоўка да горшага? Геапалітычныя шахматы на мяжы
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.
Similar Podcasts
No similar podcasts found.