EPISODE · Jun 15, 2026 · 41 MIN
Вольга Такарчук. Пра невядомыя вызваленні, вярбоўку і пошук агентаў ды здраднікаў
from euroradiofm · host Euroradio
Днямі прапагандыст з БТ паздзекаваўся з праваабаронцаў і распавёў, што спісы палітвязняў непраўдзівыя. Маўляў, у іх ёсць 196 чалавек, якія ўжо нібыта знаходзяцца на свабодзе. Але размова не пра новую хвалю памілаванняў, а пра тое, што частка палітычных зняволеных адбыла свае тэрміны, аднак пра іх вызваленне праваабаронцам нічога не было вядома. Што нараджае, насамрэч, шмат пытанняў як да прапагандыстаў, так і да карнай сістэмы лукашэнкаўскага рэжыму. І пазіцыі гэтага рэжыму на фоне перамоў з Вашынгтонам. Пра што ў сапраўднасці сведчыць факт таго, што ад людзей, якія выйшлі з турмаў, няма ніякай інфармацыі, і як насамрэч жывуць былыя палітвязні на волі? Што рабіць у выпадку, калі спецслужбы спрабуюць дацягнуцца да цябе праз сваякоў і блізкіх, і чым адметная сітуацыя з Харысавай? Чаму на расійскім фэсце ў Варшаве рускія артысты пазбягалі палітычных і антываенных заяў і што кіруе тымі, хто сваёй мэтай паставіў выкрыццё “агентуры і здраднікаў” у асяродку дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук
Embed this episode
Ready to play
Вольга Такарчук. Пра невядомыя вызваленні, вярбоўку і пошук агентаў ды здраднікаў
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.
Similar Podcasts
No similar podcasts found.