Skip to content
Пашпарт грамадзяніна podcast artwork

PODCAST · society

Пашпарт грамадзяніна

by Подкасты Onliner

Метадычка сапраўднага беларуса. Лекцыі i размовы пра нашу гісторыю, культуру і мастацтва

Publisher-supplied feed metadata · PodParley refreshed Jun 14, 2025 · Source feed

Episodes

  1. Маёўкі, клубы і публічныя дамы. Як адпачывалі жыхары дарэвалюцыйнага Мінска

    Пачынаем новы, летні сезон падкаста «Пашпарт грамадзяніна». Гэтым разам пагаворым аб тым, як у адпачывалі жыхары Мінска на пачатку XX стагоддзя: куды хадзілі на пікнікі, дзе можна было набыць найлепшую каву і ў якім рэстаране танцавалі чачотку. Аб усім гэтым і не толькі нам распавёў добры знаўца...

  2. Сталоўкі, рэстараны, фабрыка-кухня. Дзе харчаваўся савецкі Мінск

    Сёння жыхароў Мінска, які мае дзве тусовачныя вуліцы — Зыбіцкую і Кастрычніцкую, рэстаранамі і разнастайнымі кавярнямі зусім не здзівіць — яны працуюць амаль у кожным квартале. Але дзе адпачывалі жыхары сталіцы стагоддзе таму? Ці мог звычайны рабочы дазволіць сабе візіт у рэстаран, і якія стравы...

  3. Гутарым пра легендарнага мэра Караля Чапскага, які рабіў даваенны Мінск great again

    Нарэшце з доўгіх зімовых вакацый вярнуўся падкаст «Пашпарт грамадзяніна», у межах якога мы расказваем пра беларускую гісторыю і культуру. 2022 год пачынаем з гутаркі пра асобу легендарнага мэра Мінска Караля Гутэн-Чапскага, які напачатку мінулага стагоддзя фактычна змяніў аблічча горада на больш...

  4. Як Новы год стаў галоўным святам савецкіх дзяцей

    Так гістарычна склалася, што Новы год — адно з самых доўгачаканых свят у нашай краіне. Яго чакаюць і дарослыя, і дзеці, да яго пачынаюць рыхтавацца загадзя, пераўтвараючы снежань у святочную мітусню. Але так было не заўжды і калісьці Новы год наогул лічыўся буржуазным перажыткам. У межах праекта...

  5. Фатографка Соф’я Хамянтоўская: рэальнае Палессе і гламурная Варшава

    Нашае гістарычнае падарожжа ў межах падкаста «Пашпарт грамадзяніна» працягваецца. Гэтым разам культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядзе пра фатографа Соф'ю Хамянтоўскую. Вы наўрадці чулі пра яе, але менавіта яна стала летапісцам даваеннага Палесся, аўтарам фотакартак, па якіх можна...

  6. З чаго пачыналася беларускае кіно. Топавыя рэжысёры і першыя кінатэатры

    Чарговы выпуск падкаст-праекта «Пашпарт грамадзяніна» прысвечаны беларускаму кіно. Журналіст Тарас Шчыры разам з гісторыкам Антонам Дзянісавым зазірнуў у мінулае і даведаўся, якое кіно здымалі ў савецкай Беларусі ў першай палове мінулага стагоддзя, хто быў топавым рэжысёрам, і дзе ў Мінску...

  7. Мастачка Тамара Ельчанінава і яе іконы, якія можна ўбачыць нават у Афрыцы

    Сярод ураджэнцаў Беларусі хапае не толькі славутых мастакоў, якія праславіліся пераважна ў жывапісе. Ёсць і цудоўныя іканапісцы, чые імёны вядомыя далёка за беларускімі межамі. І гэта, што цікава, не толькі мужчыны. Тамара Ельчанінава нарадзілася ў Мінску, жыла ў Парыжы, яе абразы сёння можна...

  8. Помнікі мінулай эпохі: у чый гонар ставілі і чаму самі камуністы некаторыя знеслі

    Савецкі Саюз пакінуў пасля сябе не толькі мноства кінафільмаў, літаратурных твораў, але і тысячы гранітных, гіпсавых, бронзавых і чыгунных помнікаў, якія і дагэтуль можна пабачыць амаль у кожным райцэнтры. Разам з гісторыкам, даследчыкам Антонам Дзянісавым у межах праекта «Пашпарт грамадзяніна»...

  9. Юрка Гаўрук — цудоўны перакладчык, які падарыў беларускаму тэатру Шэкспіра

    Чарговы выпуск серыі падкастаў «Пашпарт грамадзяніна» прысвечаны драматургіі. А калі быць больш дакладным, чалавеку, які паспрыяў з’яўленню на на нашых тэатральных сцэнах твораў Уільяма Шэкспіра. Адбылося гэта яшчэ ў першай палове мінулага стагоддзя. Хто такі Юрка Гаўрук, чым ён адметны, як…

    more
  10. Сацрэалізм у савецкай Беларусі. Як яго разумець і што лічыцца шэдэўрам

    У межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» мы працягваем вандроўкі па савецкай гісторыі Беларусі. Мінулым разам мы гутарылі пра сексуальную рэвалюцыю ў БССР, якая ахапіла розныя сферы жыцця, а сёння пагаворым пра мастацтва — пра сацыялістычны рэалізм. Як развівалася мастацтва ў савецкай Беларусі, чые...

  11. Якім быў секс у савецкай Беларусі і як да гэтай з'явы ставіліся камуністы? Аповед гісторыка на далікатную тэму

    Тэма інтымных стасункаў доўгі перыяд была табуяванай у савецкім грамадстве, а таму зусім не дзіўна, што з экранаў тэлевізараў у свой час ліліся воклічы накшталт: «У Савецкім Саюзе сексу няма». Нягледзячы на некаторыя забароны і маральныя скрэпы, людзі жылі палавым жыццём, а ў першай чвэрці…

    more
  12. Стварыла бюсты Касцюшкі, Горкага і Чайкоўскага і ратавала яўрэяў з кобрынскага гета. Гісторыя скульптаркі Бальбіны Світыч-Відацкай

    Наша гісторыя захоўвае яшчэ мноства таямніц і імёнаў таленавітых суайчыннікаў, чые біяграфіі яшчэ дэтальна не вывучылі, не прааналізавалі для шырокіх колаў аўдыторыі. Сярод іх, напрыклад, даволі цікавая скульптарка Бальбіна Світыч-Відацкая. Яна пражыла ў савецкай Беларусі значную частку жыцця,...

  13. Гісторыя Мая Данцыга і яго знакамітага пейзажа, які бачыў кожны мінчук

    Калі выбраць аднаго мастака, чыя творчасць непарыўна знітавана з жыццём Мінска, адразу прыгадваеш славутага Мая Данцыга. Ён, безумоўна, ствараў партрэты і пейзажы, ездзіў па сюжэты ў далёкія вандроўкі, але добрую частку сваёй творчай спадчыны прысвяціў роднаму і ўлюбёнаму Мінску. На ягоных…

    more
  14. Іван Луцкевіч збіраў даўніну, калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам. Гісторыя топавага калекцыянера

    У пачатку мінулага стагоддзя Іван Луцкевіч быў адным з самых выбітных беларускіх дзеячаў. Ён актыўна ўключыўся ў грамадскую дзейнасць, удзельнічаў у стварэнні БНР, выдаваў у Вільні беларускамоўныя выданні, але адной з галоўных спраў ягонага жыцця было калекцыянаванне. Ён рупліва збіраў прадметы...

  15. Аўтар знакамітага рамана «Знахар» быў зоркай: жыў у шыкоўных апартаментах і меў армію прыхільніц. Гісторыя Далэнгі-Мастовіча, які нарадзіўся пад Глыбокім

    У 1981-м польскі рэжысёр Ежы Гофман зняў пранізлівую меладраму «Знахар» пра няпросты жыццёвы шлях хірурга Рафала Вільчура. Фільм выклікаў такі нечуваны рэзананс у СССР, што яго ў савецкіх кінатэатрах прагледзела больш за чатыры мільёны гледачоў. «Знахара» цудоўна памятае і старэйшае пакаленне...

  16. Авантурнік, палітык і герой амурных гісторый. Згадваем, кім быў знакаміты Багуслаў Радзівіл

    Мы працягваем абмяркоўваць цікавых асоб беларускай гісторыі. Колькі тыдняў таму пісалі пра неверагоднага Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы Пане Каханку, а гэтым разам пагаворым пра яшчэ аднаго знакамітага прадстаўніка буйнога магнацкага роду — Багуслава. У 17-м стагоддзі ён быў знакаміты на...

  17. Дачка рэпрэсаванага настаўніка, якая ўратавала мастацкі музей. Расказваем пра Алену Аладаву

    Алена Аладава — знакамітая дырэктарка Нацыянальнага мастацкага музея, якая літаральна па крупінках збірала калекцыю для музея пасля Другой сусветнай вайны. Яна з маладосці зацікавілася мастацтвам, пісала пра яго ў перыёдыку, была экскурсаводам, а ў выніку ператварылася ў самага ўплывовага...

  18. Неверагодны лёс пісьменніка-кантрабандыста, якога высоўвалі на Нобелеўскую прэмію. Гаворым пра жыццё Сяргея Пясецкага

    Сяргей Пясецкі – пісьменнік унікальны. Нарадзіўся ў Ляхавічах, жыў у Заходняй Беларусі, калі тая знаходзілася пад Польшчай, быў кантрабандыстам у міжаваенны перыяд, шпіёнам, сядзеў за рабаўніцтва, падчас зняволення адкрыў у сабе пісьменніцкі талент і ў выніку палякі яго нават высоўвалі на...

  19. Масон, вязень Сібіры, які пісаў карціны ў касцёльных сутарэннях

    Беларуская гісторыя хавае дзясяткі прозвішчаў творцаў, імёны якіх зацярушаныя часам, і вядомыя пераважна даследчыкам ды аматарам мастацтва. Шкада, бо лёс некаторых з іх мог бы паслужыць асновай для прыгодніцкага рамана ці захапляльнай кінастужкі. Напрыклад, жыццё вядомага ў 19 стагоддзі мастака…

    more
  20. Караль Станіслаў Радзівіл — галоўны эксцэнтрык беларускай гісторыі, які здзіўляў сваімі выбрыкамі

    Караль Станіслаў Радзівіл па мянушцы «Пане Кахану» – адна з самых скандальных і дзіўных асоб у беларускай гісторыі. Гэты магнат летам катаўся на санях па пасыпанай солі ў Нясвіжы, піў і гуляў у карты, аб ім складалі легенды і байкі, трымаў тэатр, а пра яго дзівацтвы нават спяваў Лявон Вольскі.…

    more
  21. Cтваральнік віленскай калекцыі здымкаў і адзін з найвялікшых фотамастакоў XIX века Ян Булгак

    Сёння мы ў чарговы раз распавядаем пра самых цікавых людзей беларускай зямлі. І ў гэты раз размова пойдзе пра адзнаго з найвялікшых фотамастакоў сваёй эпохі, Ян Булгака. У гісторыю нашай культуры Ян Булгак увайшоў найперш як мастак-фатограф, выкладчык, этнограф і краязнавец. Булгак вучыўся ў…

    more
  22. Вынаходнік шматступеньчатай ракеты і аўтар «Вялікага мастацтва артылерыі» Казімір Семяновіч

    Гэта наш чарговы матэрыял пра самых таленавітых і цікавых людзей беларускай зямлі. І гэтым разам мы распавядзем пра чалавека, імя якога вы дакладна чулі. Казімір Семяновіч стаў вядомы як вынаходнік шматступеньчатай ракеты. Ён першым выказаў, абгрунтаваў і апісаў яе ідэю. І таму яна стала…

    more
  23. Стваральнік беларускага архітэктурнага стылю і галоўны архітэктар БНР. Хто такі Лявон Вітан-Дубейкаўскі?

    Гэта наш чарговы аповед пра самых таленавітых прадстаўнікоў Беларусі. І сёння мы пагутарым пра аднаго з найбольш цікавых архітэктараў беларускай зямлі. Лявон Вітан-Дубейкаўскі быў не толькі выбітным стваральнікам беларускага стылю ў архітэктуры. Ён удзельнічаў і ў палітычным жыцці, працаваў...

  24. Будаўнік Чырвонага касцёла. Хто такі Эдвард Вайніловіч?

    Сёння мы пагаворым пра Эдварда Вайніловіча, будаўніка Чырвонага касцёла. Калі сказаць, што героем сённяшняй размовы будзе кіраўнік Сельскагаспадарчага таварыства часоў Расійскай Імперыі, гэта прагучыць не вельмі цікава, але ж рэч у тым, што ён стаў і своеасаблівым ахоўнікам нашага горада. Разам з...

  25. Феміністка-бунтарка і аўтарка дзіцячага шлягера «В лесу родилась елочка». Лёс дзвюх незвычайных князёвен

    Сёння нашае біяграфічнае падарожжа адбудзецца не толькі на землях Беларусі, але збольшага на ўсход ад яе — у Расіі. І ў цэнтры ўвагі будуць неардынарныя лёсы дзвюх жанчын, род якіх паходзіць з нашай зямлі. А ўласныя карані заўжды мелі для іх значэнне. Разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам мы...

  26. Распавядаем пра Бону Сфорцу, якая здолела стаць феміністкай у XVI стагоддзі

    Сёння мы разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам скіроўваемся ў падарожжа па рэнесанснай Еўропе па ўсёй яе шырыні — з Італіі да Кракава, з Вільні да Кобрына, а таксама ў Парыж. І ў гэты раз гаворка у нас пойдзе пра нестандартны лёс каралевы Боны Сфорцы, сапраўднай чужаземкі-рэфарматаркі і надзвычай...

  27. Геніяльны палкаводзец і супербагаты магнат. Распавядаем пра Канстанціна Астрожскага

    Пра Канстанціна Астрожскага ў Беларусі ведаюць найперш як пра героя бітвы пад Оршай і геніяльнага палкаводца, які атрымаў больш за 60 перамог. Але ж на самой справе ў несумненна таленавітага ваеначальніка іх было значна менш. І ў той жа час у гетмана налічваецца шэраг гучных і лёсавызначальных...

  28. Вандроўнікі, сапраўдныя інтэлігенты і будаўнікі эліты Амерыкі. Распавядаем пра беларускіх мастакоў з эксцэнтрычным лёсам

    Гэта наш другі тэкст пра выбітных айчынных мастакаў з незвычайным лёсам. Нагадаем, у серыі падкастаў «Метадычка сапраўднага беларуса» мы гутарым з гісторыкамі і знаўцамі культуры, якія распавядаюсь нам пра слаўных землякоў. І гэтым разам у нас у гасцях мастак Сяргей Харэўскі. З матэрыялу вы...

  29. Дачка мінскага кіраўніка, якая змагла стаць дацкай каралевай

    Сёння мы будзем весці гаворку пра даўнія часы, а дакладней, пра сярэдзіну XII ст. Здаецца, гэтая гісторыя можа прэтэндаваць нават на ўласны фільм. Разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам мы распавядзем пра княжну Полацкую і Мінскую Сафію, якая змагла стаць жонкай дацкага караля і атрымаць сапраўдны...

  30. Партызаны, арыштанты і паўстанцы. Мастакі і скульптары з сапраўдным мяцежным лёсам

    Гэта наша чарговая гісторыя пра беларусаў, якія, акрамя свайго таленту, змаглі здзівіць нашчадкаў і сапраўдным мяцежным лёсам. Сёння з мастаком Сяргеем Харэўскім мы будзем весці гутарку пра яго выбітных калег. У нашым чарговым падкасце з серыі «Метадычка сапраўднага беларуса» вы даведаецеся пра...

  31. Ваярскі герой і стваральнік пскоўскага Крамля. Хто такі князь Даўмонт?

    Сёння мы разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам распавядзем пра сапраўдную сямейную трагедыю, якая паўплывала на лёс краіны. Але для гэтага нам трэба акунуцца ў XIII стагоддзе, а дакладней — у 1260 год. Менавіта з гэтай даты ў беларускай гісторыі пачынае сустракацца імя князя Даўмонта. У гэтым...

  32. «Каталіцкі змагар» і старажытны «пэвэтэшнік». Распавядаем пра Мікалая Радзівіла Сіротку

    Мікалай Радзівіл Сіротка ўвайшоў у гісторыю як мінімум дзвюма важнымі справамі: ён моцна паспрыяў перамозе каталіцызму на нашых землях і правярнуў адзін з самых грандыёзных гарадскіх эксперыментаў свайго часу. За сваё жыццё Сіротка паспеў зрабіць шмат: пабудаваў з Нясвіжа старажытны ПВТ, з’ездзіў...

  33. Беларусь — краіна скарбаў. Лекцыя Сяргея Тарасава

    Розных скарбаў на Беларусі багата. Але размова поейдзе аб тых, якія ўяўляюць цікавасць для археалогіі і нумізматыкі — навуцы аб манетах і грашовых сістэмах. Кожны год на Беларусі знаходзяць не меней дзесяці скарбаў, і толькі 1-2 становяцца вядомыя навукоўцам. Пагаворым пра тыя, аб якіях ёсць...

  34. Беларуская літаратура, якую вы не ведалі. Лекцыя Віктара Марціновіча

    Мы пачынаем з «Ладдзі распачы» Уладзімера Караткевіча - гісторыі хлопца, які пасля таго, як яму не змагла даць рады каралева Бона Сфорца, вырашыў сыграць у шахматы са смерцю. Наступны твор - «Леаніды не вернуцца да зямлі»: гісторыя кахання на фоне зорак, якая пачынаецца падчас паўстання...

  35. Дзесяць беларускіх мастакоў, якіх павінен ведаць кожны. Лекцыя Сяргея Харэўскага

    Беларускае мастацтва надзвычай шматграннае! У ім спалучаецца неверагодная любоў да Радзімы, дзякуючы якой мы можам пабачыць цудоўныя беларускія краявіды і культавыя месцы розных часоў, вынаходніцтвы і эксперыменты, дзякуючы якім наша краіна вядомая па ўсім свеце... Такіх прыкладаў безліч, а мы...

  36. 6о год беларускага рок-н-рола. Лекцыя Сяргея Будкіна

    Я распавяду, магчыма, пра менш за ўсё даследаваны на сёння кавалак нашай музычнай гісторыі, які для мне асабіста самы прывабны. Можа быць таму, што я сам у пэўнай частцы з’яўляўся яго сведкам і ўдзельнікам. Гэта эпоха рок-н-ролу і музычнага супраціву, якая пачынаецца з самадзейных падпольных...

Type above to search every episode's transcript for a word or phrase. Matches are scoped to this podcast.

Searching…

We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.

No matches for "" in this podcast's transcripts.

Showing of matches

No topics indexed yet for this podcast.

Loading reviews...

ABOUT THIS SHOW

Метадычка сапраўднага беларуса. Лекцыі i размовы пра нашу гісторыю, культуру і мастацтва

HOSTED BY

Подкасты Onliner

Frequently Asked Questions

How many episodes does Пашпарт грамадзяніна have?

Пашпарт грамадзяніна currently has 36 episodes available on PodParley. New episodes are automatically indexed when they're published to the podcast feed.

What is Пашпарт грамадзяніна about?

Метадычка сапраўднага беларуса. Лекцыі i размовы пра нашу гісторыю, культуру і мастацтва

How often does Пашпарт грамадзяніна release new episodes?

Пашпарт грамадзяніна has 36 episodes. Check the episode list to see recent publication dates and frequency.

Where can I listen to Пашпарт грамадзяніна?

You can listen to Пашпарт грамадзяніна on PodParley by clicking any episode. We provide an embedded audio player for direct listening, and you can also subscribe via your preferred podcast app using the RSS feed.

Who hosts Пашпарт грамадзяніна?

Пашпарт грамадзяніна is created and hosted by Подкасты Onliner.
URL copied to clipboard!