Зялёныя Размовы podcast artwork

PODCAST · society

Зялёныя Размовы

"Зялёныя Размовы" - падкаст-вандроўка па экалагічным актывізме.Мы сустракаемся з актывістамі і экспертамі ў розных краінах свету. Абмяркоўваем з імі вострыя пытанні, слухаем цікавыя гісторыі, робім абстрактныя паняцці зразумелымі і даем парады тым, хто хоча ісці зялёным курсам.

  1. 5

    Падкаст "Зялёныя Размовы". Выпуск 5. Who are European Greens?

    Пятую "Зялёную Размову" мы правядзем на ангельскай мове з Веснай Юсуп, грамадзянскай і экаактывісткай з Сербіі. На момант запісу падкасту кіраўніцай аддзела палітыкі, стратэгіі і развіцця Еўрапейскіх Зяленых ("European Greens"). Весна параўнае экалагічны актывізм у Сербіі і Брусэлі, распавядзе, як узаемадзейнічаюць актывісты і зялёныя парціі, і агучыць іх агульную мару. Вы даведаецеся пра тое, як жыве і развіваецца еўрапейская экалагічная супольнасць, у якіх еўрапейскіх краінах найбольш моцны экалагічны рух і чаму, а таксама атрымаеце шмат натхнення і добрых парад аб тым, што рабіць беларускім экаактывістам ў выгнанні.

  2. 4

    Выпуск 4. Экадом, з чаго ўсё пачыналася

    Чацвёртую зялёную размову мы будзем весці з Ірынай Сухій, экаактывісткай і экаабаронцай, сузаснавальніцай Экадома і ўдзельніцай Беларускай антыядзернай кампаніі. Вы даведаецеся як экалагічны лад жыцця прыходзіў у беларускае грамадства,  якімі шляхамі праходзілі беларускія прыродаахоўныя арганізацыі і што яны робяць зараз.

  3. 3

    Выпуск 3. Пермакультура і арганічная сельская гаспадарка

    У трэцім выпуску "Зялёных Размоў" мы апынемся ў ледзь кранутым восенню Тбілісі каб паслухаць найцікавыя гісторыі Зуры Карбелашвілі, грузінскага майстра пермакультуры і спецыяліста па арганічнай сельскай гаспадарцы. Ён дакладна растлумачыць чым арганічная сельская гаспадарка адрозніваецца ад прамысловай, якія прынцыпы закладзены ў яе аснове і ці павінны арганічныя прадукты каштаваць больш за звычайныя. Дзіўная філасофія і глыбокія веды Зуры ператвараюць размову ў сапраўднае падарожжа, у якім вы таксама даведаецеся якіх памераў былі традыцыйныя грузінскія збаны для віна, чаму ў Тбілісі зараз так спякотна і ці можна зладзіць рэвалюцыю з дапамогай адной саломінкі.

  4. 2

    Выпуск 2. Выклікі для расейскай экалагічнай супольнасці

    У другім выпуску "Зялёных Размоў" мы запрашаем вас пасядзець у віленскай кавярне з Канстанцінам Фаміным, былым медыякаардынатарам "Greenpeace Россия" і ўдзельнікам Climat Action Network International, а таксама праваабаронцам "Першага Аддзелу". Ён раскажа пра тое, як спалучаюцца тэорыя і практыка экалагічнага актывізму і пра свой дзіўны насычаны шлях у ім. Вы даведаецеся на чым будавалася расійская кліматычная палітыка раней, якія праблемы, планы і мары расійскія кліматычныя актывісты маюць зараз, і ці можна абараніць прыроду толькі адной асобна ўзятай краіны.

  5. 1

    Выпуск 1. Міжнародная кліматычная палітыка і роля Беларусі ў ёй

    Гераіня першага выпуску - Марыя Фалалеева, экспертка па кліматычнай палітыцы з Беларусі, якая сёння пражывае ў Ірландыі.  Вы даведаецеся, як змяняецца эканоміка з нагоды змены клімату, і ці з'яўляецца катастрофай прагназуемае пацяпленне на 2 градусы. Якая зараз кліматычная палітыка Беларусі, ці сапраўды такія канферэнцыі як COP27 гэта проста марнаванне слоў і часу, і якая краіна больш гатова да наступстваў змены клімату, ЗША ці Бангладэш. 

Type above to search every episode's transcript for a word or phrase. Matches are scoped to this podcast.

Searching…

We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.

No matches for "" in this podcast's transcripts.

Showing of matches

No topics indexed yet for this podcast.

Loading reviews...

ABOUT THIS SHOW

"Зялёныя Размовы" - падкаст-вандроўка па экалагічным актывізме.Мы сустракаемся з актывістамі і экспертамі ў розных краінах свету. Абмяркоўваем з імі вострыя пытанні, слухаем цікавыя гісторыі, робім абстрактныя паняцці зразумелымі і даем парады тым, хто хоча ісці зялёным курсам.

HOSTED BY

Green Talks

CATEGORIES

Frequently Asked Questions

How many episodes does Зялёныя Размовы have?

Зялёныя Размовы currently has 5 episodes available on PodParley. New episodes are automatically indexed when they're published to the podcast feed.

What is Зялёныя Размовы about?

"Зялёныя Размовы" - падкаст-вандроўка па экалагічным актывізме.Мы сустракаемся з актывістамі і экспертамі ў розных краінах свету. Абмяркоўваем з імі вострыя пытанні, слухаем цікавыя гісторыі, робім абстрактныя паняцці зразумелымі і даем парады тым, хто хоча ісці зялёным курсам.

How often does Зялёныя Размовы release new episodes?

Зялёныя Размовы has 5 episodes. Check the episode list to see recent publication dates and frequency.

Where can I listen to Зялёныя Размовы?

You can listen to Зялёныя Размовы on PodParley by clicking any episode. We provide an embedded audio player for direct listening, and you can also subscribe via your preferred podcast app using the RSS feed.

Who hosts Зялёныя Размовы?

Зялёныя Размовы is created and hosted by Green Talks.
URL copied to clipboard!