PODCAST · arts
Культура на Радыё Марыя
by Радыё Марыя на Беларусі
Размовы пра гісторыю, літаратуру, навуку і архітэктуру. Пра ўсё, што дапамагае лепш зразумець і пазнаць Беларусь, слухайце ў нашым падкасце.Наш сайт: radiomaria.by
-
3
Павел Булаты. Гісторыя кавы на Беларусі
Выпуск прысвечаны культуры і традыцыі спажывання кавы на Беларусі.Колькі стагоддзяў беларусы п'юць каву? Толькі эліта бавілася кавай, або і просты люд мог сабе дазволіць паспрабаваць моцны духмяны напой? Адкуль дастаўлялі каву ў айчынныя гарады? З якой мовы запазычана слова "кава", што аднолькава гучыць на беларускай, польскай і ўкраінскай мовах? Што пісаў пра каву Адам Міцкевіч у паэме "Пан Тадэуш"? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае гісторык Павал Булаты.Спасылка на відэаверсію: https://www.youtube.com/watch?v=aPzaPIh0CLc&list=PLmYS4cZ8qzc_dRzMGbLCCwSBIB7FGbszP&index=5
-
2
Алесь Жлутка. Размова пра Францішка Скарыну
Госць Радыё Марыя – мовазнаўца, перакладчык, гісторык, скарыназнаўца Алесь Жлутка. Выпуск прысвечаны Дню нараджэння беларускай друкаванай кнігі. Францішак Скарына пачаў выдавецкую дзейнасць у Празе. Першай кнігай стаў Псалтыр, у якім была пазначана дата завяршэння. Дзякуючы гэтаму мы ведаем не толькі год, а нават дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі – 6 жніўня 1517 года. Сёлета адзначаем дзве важныя даты: 505 гадоў з дня выдання Францішкам Скарынам першай беларускай друкаванай кнігі ў Празе, а таксама 500 гадоў з выдання "Малай падарожнай кніжкі" ў Вільні і пачатку кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім.Спасылка на відэаверсію: https://www.youtube.com/watch?v=i4e1he26IPE&list=PLmYS4cZ8qzc_dRzMGbLCCwSBIB7FGbszP&index=4
-
1
Размова з мастачкай Аксанай Аракчэевай
Госця Радыё Марыя – беларуская мастачка Аксана Аракчэева, дачка аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай школы жывапісу, заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Уладзіміравіча Аракчэева. Сёлета споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння вялікага майстра. У эфіры спадарыня Аксана расказала пра свайго тату і пра кнігу ўспамінаў з прыгожай назвай "Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце" (2019), прысвечаную жыццю і творчасці мастака. Аксана Аракчэева працуе ў кніжнай графіцы і жывапісу. Аформіла больш за 60 кніг, сярод якіх пазнавальныя і любімыя дзеткамі: «Прыгоды мышкі Пік-Пік» Людмілы Рублеўскай, «Брык і Шуся» Таццяны Сівец, «Мяне завуць Лахнеска» Алены Масла, «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка!», «Чароўны кошык», «Сад з матылькамі» Тамары Бунта, «Закаханы трэцякласнік» Уладзіміра Ліпскага, «Таямніцы нашага садка» Васіля Дранько-Майсюка і іншыя. Нядаўна выдадзены дзве кнігі, у якіх Аксана Аракчэева выступае аўтарам і мастачкай адначасова: "Фанечка" (2020) і "Фанечка: мандарынавая гісторыя" (2021).Спасылка на відэаверсію: https://www.youtube.com/watch?v=Vl-ScudsrBE&list=PLmYS4cZ8qzc_dRzMGbLCCwSBIB7FGbszP&index=16
We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
ABOUT THIS SHOW
Размовы пра гісторыю, літаратуру, навуку і архітэктуру. Пра ўсё, што дапамагае лепш зразумець і пазнаць Беларусь, слухайце ў нашым падкасце.Наш сайт: radiomaria.by
HOSTED BY
Радыё Марыя на Беларусі
CATEGORIES
Loading similar podcasts...