Старонкі гісторыі. 100-годдзе Пінскай дыяцэзіі

EPISODE · Jan 8, 2026 · 44 MIN

Старонкі гісторыі. 100-годдзе Пінскай дыяцэзіі

from Старонкі гісторыі

Адной з важных падзей у жыцці Касцёла ў Беларусі ў 2025 годзе стала святкаванне стогадовага юбілею Пінскай дыяцэзіі, якое прайшло з удзелам спецыяльнага пасланніка Папы Льва XIV, кардынала Клаўдыё Гуджэроці. Пінская дыяцэзія была заснавана ў міжваенны час, калі заходняя частка беларускіх земляў апынулася ў складзе Польшчы. Яе першае дзесяцігоддзе стала перыядам росквіту Касцёла на Палессі пасля стагоддзяў абмежаванняў і пераследу. Гэты этап перарвала Другая сусветная вайна, якая прынесла мясцовай каталіцкай супольнасці незваротныя разбурэнні і страты. Пасля ваенных падзей дыяцэзія працягвала сваю дзейнасць у складанай савецкай рэчаіснасці, а ў 1991 годзе адрадзілася ва ўмовах суверэннай беларускай дзяржавы. Пра старонкі гісторыі гэтай часткі Касцёла ў Беларусі ў нашым эфіры раскажа спадарыня Раіса Зянюк, кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі каталіцкага духавенства і манаскіх супольнасцей у XIX-XX стагоддзях.

NOW PLAYING

Старонкі гісторыі. 100-годдзе Пінскай дыяцэзіі

0:00 44:43

No transcript for this episode yet

We transcribe on demand. Request one and we'll notify you when it's ready — usually under 10 minutes.

Кароткая гісторыя Беларусі Аляксандр Краўцэвіч На працягу 2 гадзін аўтар распавядае пра нашую зямлю ад з’яўлення славян у 5-6 ст. да абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г.Глыбінныя працэсы, найважнейшыя з’явы і падзеі беларускай гісторыі пераказаныя літаратурнай мовай і багата ілюстраваныя. Асобныя з’явы, падзеі, героі і антыгероі існуюць самыя па сабе, адасоблена, адарваныя ад агульнага гістарычнага кантэксту. Гэтая аўдыякніга якраз прэзентуе гісторыю краіны ў лагічнай сістэмнай і храналагічнай паслядоўнасці.Аб аўтары:Алесь Краўцэвіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Лупачы на Гарадзеншчыне. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Доктар гістарычных навук, прафесар. Лаўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча. Працаваў ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, намеснікам старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны, першым прарэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Як гісторык і літаратар, выдаў больш за 15 навуковых і навукова-папулярных кніг.Чытае Уладзімір Лісоўскі. Мова 404 Аліна Нагорная «Мова 404» – гэта беларуская мова ў Беларусі. Паводле Канстытуцыі – дзяржаўная, але толькі на паперы. У Беларусі ёсць дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце.Каб вырашыць праблему, яе трэба ўбачыць, а першы крок да вырашэння любой праблемы – асэнсаванне. У аўдыякнізе сабраныя гісторыі беларусаў, якія сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй у розных сферах.«Мова 404» – незвычайная аўдыякніга. У ёй сабраныя не толькі больш за сотню ўласных гісторый беларусаў і беларусак. Чытаюць гэтыя гісторыі таксама звычайныя беларусы і беларускі. З розных краін свету, розных узростаў. Запісвалі ў простых умовах: дома ці на працы, хтосьці на прафесійнай апаратуры, а часцей – на тэлефоне. Але ўсіх іх, і аўтараў і выканаўцаў, аб’ядноўвае неабыякавасць да роднай мовы і жаданне, каб яе стала больш у нашым жыцці.У аўдыякнізе 127 гісторый і 101 голас.Аўтарка кнігі - Аліна Нагорная.Над праектам працавалі каманды audiobooks.by і Кніжны Воз.Прыемнага праслухоўвання! Шляхецкія сем’i Беларусi: падкаст ад 34 & МТС [BEL + RUS] 34mag У гэтым цыкле будзем гаварыць пра шляхецкія роды, якія калісьці жылі на тэрыторыі Беларусі, – і пра тое, які вялізны культурны пласт гэтыя сем'і пакінулі па сабе. Сапегі, Радзівілы, Агiнскiя, Пуслоўскія – колькі разоў мы сустракалі гэтыя прозвішчы ў падручніках гісторыі і чулі ў вандроўках па Беларусі. Надышоў час разабрацца, чым жа былі знакамітыя гэтыя сем'і – і якая матэрыяльная спадчына дасталася нам ад кожнай з іх.***В этом цикле будем говорить о знатных родах, которые когда-то проживали на территории Беларуси, – и о том, какой огромный культурный пласт эти семьи оставили после себя. Сапеги, Радзивиллы, Огинские, Пусловские, Тизенгаузы – сколько раз мы встречали эти фамилии в учебниках по истории и слышали в путешествиях по Беларуси. Пришло время разобраться с тем, чем же были знамениты эти семьи – и какое материальное наследие досталось нам от каждой из них. euroradiofm Euroradio Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.
URL copied to clipboard!