Беларусы ў Варшаве зладзілі марш на Дзяды episode artwork

EPISODE · Nov 3, 2023 · 10 MIN

Беларусы ў Варшаве зладзілі марш на Дзяды

from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы · host Радыё Ўнэт

У Варшаве 1 лістапада прайшоў марш беларусаў з нагоды дня ўшанавання памяці продкаў Дзяды. Мерапрыемства сабрало каля 200 чалавек. Праходзіў марш у гістарычным цэнтры Варшавы ад плошчы Пілсудскага праз помнік Адаму Міцкевічу і да Замкавай плошчы. У нашыя часы ў гэты дзень беларусы ўспамінаюць не толькі сваіх продкаў, але ўсіх, хто прысвяціў ці аддаў сваё жыццё дзеля Беларусі ў розныя моманты ў яе гісторыі. Мерапрыемства 1 лістапада было прысвечанае памяці ахвяраў рэжыму Лукашэнкі, палітвязняў і ваяроў-добраахвотнікаў, якія загінулі змагаючыся за вольную і дэмакратычную Беларусь. Падчас маршу гучалі беларускія воклічы, традыцыйная беларуская музыка, а ў сярэдзіне калоны быў расцягнуты шматметровы бел-чырвона-белы сцяг. Усё гэта прыцягвала шмат увагі людзей вакол, асабліва замежнікаў. Яны рабілі фотаздымкі калоны, здымалі яе на відэа, а таксама цікавіліся што адбываецца. Гэта, дарэчы, і было адной з мэтаў арганізатараў, якія спрабавалі такім чынам данесці да людзей з розных куткоў свету інфармацыю пра сітуацыю з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі. Узгадвалі беларусы і пра польскія ахвяры савецкіх рэпрэсій як у самой Польшчы, так і на Беларусі. У маршы прынялі ўдзел прадстаўнікі Саюза палякаў Беларусі, які сёння знаходзіцца пад рэпрэсіямі з боку рэжыма Лукашэнкі. Напрыканцы маршу прадстаўніца АПК ў пытаннях культурнага адраджэння Аліна Коўшык пакінула сімвалічную лампадку каля мемарыялу расстраляным у Катыні польскім афіцэрам. «Гэта была спантанная ідэя пакінуць лампадку з якой я сёння прастаяла падчас нашай акцыі акурат у гэтым месцы, бо гэта месца памяці. Месца памяці замардаваных у Катыні польскіх афіцэраў. Але для мяне гэта проста сімвал тых жудасных рэпрэсій савецкага часу. І я бы хацела паставіць сёння гэтую лампадку ў Курапатах, альбо ў Гародні, альбо ў Чавусах, у тых месцах, дзе мардавалі беларусаў, забівалі безвінных беларусаў савецкія ўлады. Я думаю, што на дадзены момант не так важна ў якой частцы свету мы гэта зробім. Важна што мы гэта зробім і ўзгадаем пра ўсіх тых людзей. Але не проста ўзгадаем, а будзем сапраўды рабіць працу дзеля таго каб аднавіць гэтыя імёны і гэтую памяць. І я вельмі рада, што гэтая праца ўжо ідзе»

Episode metadata supplied by the publisher feed · Published Nov 3, 2023

Embed this episode

NOW PLAYING

Беларусы ў Варшаве зладзілі марш на Дзяды

0:00 10:06

No transcript for this episode yet

We transcribe on demand. Request one and we'll notify you when it's ready — usually under 10 minutes.

No similar episodes found.

Зона Свабоды Радыё Свабода Супольны тэлепраект зь Белсатам – актуальны аналітычны тэлечасопіс Вынікі дня Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадачы Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. ПіК Свабоды Радыё Свабода «ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Frequently Asked Questions

How long is this episode of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?

This episode is 10 minutes long.

When was this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode published?

This episode was published on November 3, 2023.

Can I download this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.
URL copied to clipboard!