"Bizzare Objects": "З моманту, калі мы з'ехалі з Беларусі, мы змянілі каля 60 хатак"  episode artwork

EPISODE · Nov 3, 2023 · 31 MIN

"Bizzare Objects": "З моманту, калі мы з'ехалі з Беларусі, мы змянілі каля 60 хатак"

from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы · host Радыё Ўнэт

Музычна-сямейны дуэт Bizzare Objects, які цяпер жыве ў Грузіі, нядаўна прэзентаваў ЕР "Странные Люди". Пра рэліз, пачатак супрацы артыстаў, а таксама пра тое, з якімі прыгодамі адбывалася жаніцьба беларускай пары ў Грузіі, з удзельнікамі гурта Іванам і Марыяй паразмаўляла вядучая праекту "Музыка Ўнэт" Марына Савіцкая. Да стварэння нашага дуэта ў Машы быў праект электронны, у мяне быў рок-гурт. А тое, што ў нас разам атрымалася, — гэта мікс з таго, што мы рабілі паасобку. Цэнтральная думка ЕР - гэта пра "искали свет в самых тёмных местах". Час такі дастаткова складаны, але ўсё яшчэ ёсць дзеля чаго жыць. Ажаніцца ў Грузіі было ўвогуле не складана. Гэта заняло ў нас тыдзень. Але мы зрабілі ўсе памылкі, якія можна было зрабіць. Мы паклікалі сведкаў, якія з'язджалі. А высветлілася, што за сертыфікатам трэба прыходзіць са сведкамі. Мы паклікалі іншых сведкаў. Потым высветлілася, што трэба нешта перакласці ў натарыўса. Мы прыйшлі ў не працоўны дзень. То бок трэба зрабіць 6 простых пунктаў, і мы на кожным страцілі па адным дні, таму што зрабілі іх няправільна. З моманту, калі мы з'ехалі з Беларусі, мы змянілі каля 60 хатак. Мы вырашылі: ну мы ж ужо пераехалі, ужо ўсё адно стрэс, ну давай пакачуем, паглядзім усю Грузію, паглядзім свет. Але гэта спантанная эміграцыя была, з заплечнікам. За гэты час мы былі ў Арменіі, у Турцыі, у Індыі, на Шры-Ланцы, у Грузіі мы аб'ехалі ўсе рэгіёны. Наш звычайны дыялог з грузінам — тое, падчас якога мы высвятляем, што мы былі ў большай колькасці розных месцах Грузіі, чым ён.

Episode metadata supplied by the publisher feed · Published Nov 3, 2023

Embed this episode

NOW PLAYING

"Bizzare Objects": "З моманту, калі мы з'ехалі з Беларусі, мы змянілі каля 60 хатак"

0:00 31:32

No transcript for this episode yet

We transcribe on demand. Request one and we'll notify you when it's ready — usually under 10 minutes.

No similar episodes found.

Зона Свабоды Радыё Свабода Супольны тэлепраект зь Белсатам – актуальны аналітычны тэлечасопіс Вынікі дня Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадачы Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. ПіК Свабоды Радыё Свабода «ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Frequently Asked Questions

How long is this episode of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?

This episode is 31 minutes long.

When was this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode published?

This episode was published on November 3, 2023.

Can I download this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.
URL copied to clipboard!