Чаму новая Беларусь мусіць стаць зялёнай?   episode artwork

EPISODE · Oct 31, 2023 · 12 MIN

Чаму новая Беларусь мусіць стаць зялёнай?  

from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы · host Радыё Ўнэт

Новы суб’ект грамадзянскай супольнасці з’явіўся ў Беларусі. І створаны ён з прыцэлам на будучыню. Пра заснаванне Альянсу «Зялёная Беларусь» у Вільні абвясціла супольнасць беларускіх экалагічных экспертаў.  Альянс «Зялёная Беларусь» створаны па ініцыятыве актывістаў і актывістак экалагічнай грамадзянскай супольнасці і каманды экспертаў еўрапейскага ўзроўню, якія маюць досвед працы над стратэгічнымі дакументамі і добра знаёмыя з агульнасусветнымі трэндамі. Пра тое, чаму новая Беларусь мусіць стаць зялёнай і якія шляхі да такога статусу бачаць эксперты распавяла экаактывістка, старшыня Беларускай партыі зялёных у 2015-2020 гадах і прадстаўніца «Зялёнай Беларусі» Ася Дарафеева:  «Гарады, камфортныя для усіх, адаптаваныя да змены клімату, гарады, у якіх хочацца жыць, зялёныя гарады. Чыстая вада, чыстае паветра, дасяжны і зручны экалагічны транспарт, чыстая і танная энэргія, якую можна атрымліваць заўжды, без залежнасці ні ад каго, сельская гаспадарка, якая дае здаровае харчаванне ад мясовых вытворцаў, жыццё ў згодзе з прыродай, развіццё мясцовых супольнасцей. Гучыць як мара, праўда?  Гэта сапраўды мара». Наколькі рэальна дасягнуць тых зялёных мараў, пра якія кажуць стваральнікі альянсу «Зялёная Беларусь»? Адмыслоўцы-эксперты сцвярджаюць, што цалкам рэальна. Прычым не проста сцвярджаюць, а ўжо зараз пралічваюць навукова абгрунтаваныя шляхі дасягнення гэтых мэт.  Адным з самых цяжкіх і прапаганда дзейнага ў Беларусі рэжыма і расійскія рэсурсы  падаюць шлях пераходу на зялёныя рэйкі энергетычнай сферы. Маўляў, без расійскай нафтагазавай дозы Беларусь адразу загіне ад энергетычнай ломкі. Але эксперты пралічваюць варыянты пазбаўлення ад энергетычнай залежнасці ад Расіі. І зарукай такога пазбаўлення ёсць менавіта пераход на зялёную эканоміку. Менавіта на прыкладзе энергетыкі можна ўявіць сур’ёзнасць намераў ініцыятараў стварэння альянсу «Зялёная Беларусь». Пра тое, як будзе выглядаць «Зялёная Беларусь» у сферы энергетыкі, патлумачыў эксперт у галіне энергетычнай бяспекі Яўген Макарчук:  «Мы лічым, што для пабудовы такой энергетычнай сістэмы будучага ўжо сёння неабходна распрацаваць доўгатэрміновыя стратэгіі развіцця. Для рэалізацыі такіх стратэгій трэба сфармаваць надзейную базу, на якой будзе працаваць энергетыка. Найбольшай пагрозай для энергетыкі сёння з’яўляецца спыненне паставак нафты і газу з боку Расіі. І на гэты выпадак ужо прапрацаваныя першыя крокі. Газ можа пастаўляцца праз Літву – Беларусь можа набываць звадкаваны прыродны газ, пастаўляць яго праз тэрмінал у Клайпедзе і далей па газатранспартнай сетцы ў Беларусь. Другім варыянтам можа стаць набыццё звадкаванага газу і пастаўка яго ў тэрмнал Свінаўсце (Польшча) і далей па газатранспартнай сістэме Польшчы праз газаправод Ямал-Еўропа ў Беларусь у рэверсным рэжыме. Пры спыненні забеспячэння нафтай яе можна пастаўляць праз тэрмінал у Гданьску і далей па паўночнай галіне нафтаправода “Дружба”, або праз тэрміналы ў Літве і Латвіі з далейшым транспартам чыгункай. Але для рэалізацыі гэтага плану трэба яшчэ шмат працаваць і пралічыць шмат тэхнічных і эканамічных момантаў».  Больш падрабязна пра мэты стварэння альянсу «Зялёная Беларусь» слухайце ў плэеры ніжэй: 

Episode metadata supplied by the publisher feed · Published Oct 31, 2023

Embed this episode

NOW PLAYING

Чаму новая Беларусь мусіць стаць зялёнай?  

0:00 12:04

No transcript for this episode yet

We transcribe on demand. Request one and we'll notify you when it's ready — usually under 10 minutes.

No similar episodes found.

Зона Свабоды Радыё Свабода Супольны тэлепраект зь Белсатам – актуальны аналітычны тэлечасопіс Вынікі дня Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадачы Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. ПіК Свабоды Радыё Свабода «ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Frequently Asked Questions

How long is this episode of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?

This episode is 12 minutes long.

When was this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode published?

This episode was published on October 31, 2023.

Can I download this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.
URL copied to clipboard!