«Дзяды-88 прымусілі беларусаў быць беларусамі» episode artwork

EPISODE · Nov 4, 2023 · 33 MIN

«Дзяды-88 прымусілі беларусаў быць беларусамі»

from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы · host Радыё Ўнэт

2 лістапада беларусы ва ўсім свеце традыцыйна адзначылі Дзяды. У гэты дзень прынята ўшаноўваць памерлых продкаў, наведваць іх магілы і збірацца за сямейным сталом. 36 гадоў таму на Дзяды моладзевыя згуртаванні «Тутэйшыя» і «Талака» зладзілі ў сталічным парку Янкі Купалы першую акцыю ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. А 30 кастрычніка 1988 году ў Мінску каля Усходніх могілак і Курапатаў адбылося шматтысячнае шэсце і мітынг у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У адказ камуністычныя ўлады сілай разагналі людзей. Аднак менавіта з таго часу ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада беларусы ладзяць шэсце ў Курапаты. Пра тое, як падзеі 35-гадовай даўніны змянілі сучасную гісторыю Беларусі і чаму рэжым так баіцца даты 2 лістапада, паразмаўлялі з лідарам Руху салідарнасці «Разам» і непасрэдным удзельнікам шэсця 1988 году Вячаславам Сіўчыкам. Сцісла ў размове: - Дзяды ў 1988 годзе шмат каго з беларусаў прымусілі быць беларусамі. Яны расплюшчылі вочы людзям на тое, што адбываецца ў краіне, што трэба змагацца за свабоду. Дзяды выклікалі бурную рэакцыю ў беларускім грамадстве, якая рэхам разышлася па ўсім Савецкім Саюзе. - У той час савецкі рэжым паступова слабеў і гэта адчувалася. Натуральна, грамадства было пад кантролем, але тая ж моладзь масава была антыкамуністычнай, амаль ніхто не верыў у байкі пра камунізм. - Праўда пра камуністычныя злачынствы і пра Чарнобыль дазволіла беларусам пабачыць тую жахлівую рэчаіснасць, якую прынеслі маскоўскія камуністы. А Дзяды былі пэўным адлюстраваннем настрояў, якія сталі панаваць у беларускім грамадстве. - У 1988 была ўжо зусім іншая міліцыя. Так, яна выконвала незаконныя загады, але нават там было неўспрыняццё гэтай камуністычнай улады. Былі і затрыманні, і збіццё ўдзельнікаў шэсця. Але гэта нават і блізка нельга параўноўваць з тым дзікунствам, якое цяпер чыніць рэжым Лукашэнкі.

Episode metadata supplied by the publisher feed · Published Nov 4, 2023

Embed this episode

NOW PLAYING

«Дзяды-88 прымусілі беларусаў быць беларусамі»

0:00 33:29

No transcript for this episode yet

We transcribe on demand. Request one and we'll notify you when it's ready — usually under 10 minutes.

No similar episodes found.

Зона Свабоды Радыё Свабода Супольны тэлепраект зь Белсатам – актуальны аналітычны тэлечасопіс Вынікі дня Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадачы Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. ПіК Свабоды Радыё Свабода «ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Frequently Asked Questions

How long is this episode of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?

This episode is 33 minutes long.

When was this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode published?

This episode was published on November 4, 2023.

Can I download this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.
URL copied to clipboard!