«Любая таталітарная ўлада вынішчае спачатку людзей ідэі». Эфір, прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў episode artwork

EPISODE · Oct 31, 2023 · 39 MIN

«Любая таталітарная ўлада вынішчае спачатку людзей ідэі». Эфір, прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў

from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы · host Радыё Ўнэт

У ноч з 29 на 30 кастрычніка ў 1937 годзе ў падвалах мінскай турмы савецкая ўлада расстраляла больш як 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх былі выбітныя беларускія пісьменнікі і паэты. У гісторыю гэтая дата ўвайшла як чорнай ноч беларускай літаратуры. Памятныя імпрэзы беларусы сёлета ладзілі па ўсім свеце. Да падзей далучаліся вядомыя пісьменнікі і паэты, акцёры і рэжысёры, музычныя выканаўцы і калектывы. У нашым эфіры мы паразмаўлялі з імі пра трагічную паралель 1937-2020, а таксама паслухалі песні з выдання «(Не)расстраляныя». Якая-небудзь фотачка Алесь Дзянісаў, музыка лідар гурта Dzieciuki пра расстраляных беларускіх аўтараў: — Гэтыя людзі давалі ідэі, давалі прыклад, выдавалі творчасць. Любая таталітарная ўлада вынішчае спачатку людзей ідэі. І калі гэта адбываецца — нямы тых, хто гэтыя ідэі будзе падаваць. А ёсць тое, што адбываецца сёння на Беларусі. Усё знішчана, усё зачышчана, і ідэі ствараюць толькі ўлады. Гэта і ёсць кантроль над усім. Людзі, на жаль, да канца яшчэ не зразумелі, што адбылося ў 2020 годзе. Сёння паўстае таталітарная дзяржава, у якой будзе зачышчана і знішчана ўсё, што не ідзе крокамі афіцыйнай ідэалогіі. Людзям даюць тэрміны па 18, 20 гадоў. Ніхто не страляе, але фактычна гэта смерць за кратамі. Беларускі бард і журналіст Зміцер Бартосік: — Я нават дакладна не магу сказаць, калі я даведаўся пра гэтую дату. У савецкай школе гэтай тэмы не існавала. Было пару абзацаў у падручніках гісторыі СССР пра «розвенчание мифа» культа асобы і пра нейкія «перегибы», якія былі дапушчаны ў канцы 30-х гадоў. Усё! Пра маштабы і блізка нічога не было. У 90-ыя гэтая інфармацыя звалілася на нас, але мне падаецца, што сапраўдная эмпатыя да гэтай падзеі ўзнікла ў 2020 годзе ў тых жа Курапатах. Калі некалькі тысяч людзей прайшлі праз свой асабісты боль і гэты боль іх паяднаў з тымі, хто там, у Курапацкім лесе, ляжыць. Вось што адбылося ў 2020 годзе, усе адчулі гэтую эмпатыю. Не кніжную, а сапраўдную — праз свой страх, праз свой быль была пракладзена гэтая энергетычная повязь.

Episode metadata supplied by the publisher feed · Published Oct 31, 2023

Embed this episode

Ready to play

«Любая таталітарная ўлада вынішчае спачатку людзей ідэі». Эфір, прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў

0:00 39:06

No transcript for this episode yet

We transcribe on demand. Request one and we'll notify you when it's ready — usually under 10 minutes.

No similar episodes found.

Зона Свабоды Радыё Свабода Супольны тэлепраект зь Белсатам – актуальны аналітычны тэлечасопіс Вынікі дня Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадачы Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. ПіК Свабоды Радыё Свабода «ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Frequently Asked Questions

How long is this episode of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?

This episode is 39 minutes long.

When was this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode published?

This episode was published on October 31, 2023.

Can I download this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.
URL copied to clipboard!