EPISODE · Aug 15, 2023 · 1H 2M
Мінулае і сучаснае абрадавых свят беларусаў | Таццяна Валодзіна
from VANDRA · host Раман Клеўжыц
⭐️ Госця эпізода - Таццяна Васільеўна Валодзіна, фалькларыстка і доктар філалагічных навук. Таццяна Васільеўна была ў мноствах этнаграфічных экспедыцыях і бачыла на ўласныя вочы шмат разнастайных святочных абрадаў, таму ёй дакладна ёсць чым падзяліцца. А тэма эпізода з’явілася з назіранняў, што беларусы сталі пакрысе пераасэнсоўваць абрадавую спадчыну і ўводзіць яе ў свой лад жыцця. Будзем разбірацца! Аб чым ідзе размова? з чаго складаецца народны каляндар беларуса; як ужываюцца паганскія і царкоўныя святы ці што такое народнае хрысціянства; якія абрады народнага каляндра па сваіх падыходах існуюць зараз; якія абрадавыя святы больш за ўсіх уразілі Таццяну Васільеўну; ці з’яўляецца палеская абрадавая культура больш развітой і насычанай, чым культуры іншых краёў Беларусі; як адаптаваць абрадавую культуру, калі зміраюць вёскі; ці можам казаць, што абрадавая культура становіцца музейнай; у якога рэгіёна ёсць файная абрадавая база, але пра яе менш ідзе гаворка; чаму бабуля ў Дрыбінскім раёне не можа есці блінца з мёдам (абрадавыя флэшбэкі) аб чым сведчыць уздым прасоўвання свята Купалле ў наш час; ці ёсць нешта агульнае паміж сучаснымі і мінулымі Дажынкамі; ці зможам мы змяніць стаўленне да Дажынак у будучыні якія абрады могуць стаць падставаю для сучасных фестываляў; наколькі дарэчна спалучаюцца сучасныя тэхналогіі і абрадавая культура. У выпуску шмат цікавых прыкладаў з экспедыцый Таццяны Васільеўны! Асобая падзяка патронам за падтрымку! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby ❗️ Падтрымайце праект на Boosty: https://boosty.to/vandraby/donate
Embed this episode
NOW PLAYING
Мінулае і сучаснае абрадавых свят беларусаў | Таццяна Валодзіна
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.