PODCAST · society
VANDRA
by Раман Клеўжыц
Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным.Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас.Наш сайт: vandra.byНаш Instagram: instagram.com/vandra.byАўтар падкаста: Рома Клеўжыц, [email protected]
Episodes
-
Валанцёрскі рух на архітэктурных помніках Беларусі
⭐️ Госці эпізода — Аляксандр, Саша і Аляксей, заснавальнік і прадстаўнікі валанцёрскай супольнасці. У сакавіку месяцы ў публічным полі з’явілася суполка тых, хто валанцёрыць на аб’ектах спадчыны. Гэта не толькі пра Нароўлю, а яшчэ пра іншыя менш заўважныя мясціны. Карацей, хлопцы і дзяўчыны...
-
Навіны спадчыны 003: што адбылося ў красавіку 2026 — тэндэнцыі музеяў, знаходкі ля палацу і памылкі
У новым эпізодзе падкаста ў нас шмат пра музеі, продажы будынкаў, форумы/круглыя сталы і выхады кніг. Не трапілі ў эпізод ано высечаныя дрэвы ля царквы ў Вольна, суботнікі па ўпарадкаванню паркаў і сядзібаў ды з'явіўшаяся і зніклая лічбавая выстава ад гістарычнага архіва пра этнографа і...
-
Ад генеалогіі да даследавання вёскі | Вольга Булічкова і вёска Уласава
⭐️ Госця эпізода — Вольга Булічкова, даследчыца ўласнага радаводу і вёскі Уласава Віцебскага раёна. У студзені гэтага года я пачаў шукаць людзей, якія праз генеалогію дайшлі да краязнаўства. Пад час пошукаў я дайшоў да генеалагічнай канферэнцыі, якая праходзіла ў красавіку ў Празе. Сярод...
-
Гісторыі з міжваеннага Гродна | Руслан Кулевіч
⭐️ Госць эпізода — Руслан Кулевіч, гарадзенскі краязнаўца і журналіст. Калі Руслан жыў у Гродна, то адным з яго заняткаў было адкрываць гісторыю горада, пісаць пра яе і ўласна даследаваць праз размовы з жыхарамі. Адным з вынікаў гэтай апантанасці сталі тры кнігі з гісторыямі гарадзенцаў, якія…
more -
Навіны спадчыны: што адбылося ў сакавіку 2026 — аўкцыённыя здабыткі, беларускія казкі і руйнаванне гістарычных будынкаў
Навіны падроблены на тры падзелы: архітэктурнае, этнаграфічнае/культурнае і выхад новага (кнігі / відэа / падкасты). У сённяшнім эпізодзе знайшлося месца выхаду новай кнігі ад польскай Акадэміі навук, шэраг новых эпізодаў падкастаў, зруйнаваныя гістарычныя будынкі, набыццё на аўкцыёнах старых…
more -
Як ахоўваецца і захоўваецца нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі | Ала Сташкевіч
⭐️ Госця эпізода — Ала Сташкевіч, заснавальніца былога фонда “Культурная спадчына і сучаснасць”, а таксама былая экспертка ў Межурадавым камітэце па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Ала Барысаўна падзеліцца сваім шматгадовым досведам і бачаннем, як уладкавана ахова нематэрыяльнай...
-
Даследаванне спадчыны Пінска: чаго не хапае і што з гэтым рабіць | Андрэй Калавур
⭐️ Госць эпізода — Андрэй Калавур, гісторык, выкладчык Масарыкава ўніверсітэта і даследчык палескай спадчыны. Андрэй паходзіць уласна з Пінска, а знаёмы мы шчэ са школьных гадоў. Ад гэтага атрымаўся можа крыху нестандартны эпізод. Як апісаў Андрэй, гэта была першая інтэлектульная размова пра…
more -
Навіны спадчыны 001: рэстаўрацыі, продаж сядзіб, абновы музеяў і запуск падкаста
Гэта новы фармат падкаста ў дадатак да асноўных эпізодаў. Раз на месяц будуць выходзіць навіны беларускай спадчыны пра тое, што здарылася ў папярэднім месяцы. Сённяшні першы эпізод ахопіць люты і студзень 2026 года. Навіны першага эпізода падроблены на тры падзелы: архітэктурнае,...
-
Як збіраецца візуальная спадчына Магілёва | Давід Алег Лісоўскі
⭐️ Госць эпізода - магілёўскі краязнаўца Давід Алег Лісоўскі. Давід Алег займаецца зборам здымкаў і выяў больш за 16 год. Ну і не толькі збірае, але штодзень шукае і выкупае здымкі на аўкцыёнах. Давід Алег як раз падзеліцца адной дэтыктыўнай гісторыяй з аўкцыёнаў, якая цягнецца ўжо тры гады і…
more -
Сядзібныя і палацавыя паркі Беларусі: які іх лёс і што з імі рабіць | Яна Марчук
⭐️ Госця эпізода - Яна Марчук, ландшафтны дызайнер, скочныўшая магістратуру ўніверсітэта Бат у Вялікабрытаніі па накірунку "Кансервацыя гістарычных сад і культурных паркаў". У размове Яна падзеліцца ўласным бачаннем на старыя сядзібныя паркі, распавядзе, як яны ствараліся і даглядаліся, колькі іх...
-
Нясвіж і Нябораў: чым адрозніваюцца музейныя комплексы спадчыны Радзівілаў | Уладзімір Каралёнак
⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Каралёнак, супрацоўнік музея ў Няборуве і Аркадыі, а раней былы супрацоўнік музея-запаведніка Нясвіж, ён жа Нясвіжскі замак. Што Нясвіжскі замак, што палац у Няборуве належыў роду Радзівілаў. А як Уладзімір мае досвед працы і там, і там, то натуральна размова наша...
-
Ветраныя млыны Беларусі: як будаваліся, працавалі і знікалі | Андрэй Баранаў і Павел Каняеў
⭐️ Госці эпізода - даследчыкі ветраных млыноў Андрэй Баранаў і Павел Каняеў. Дзесьці у верасні мне трапіўся адзін здымак з Гродзеншчыны пачатка ХХ стагоддзя. Мо гэта была нават нямецкая паштоўка. Там была ўскрайка ці то вёскі, ці то горада - і ўсё было ўсыпана ветраныя млынам. Шчыра кажучы, я бы...
-
Чучавіцкі лес і ўдзел у кангрэсе даследчыкаў Беларусі
25-27 верасня 2025 года ў Берліне праходзіў міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Кангрэс праходзіў ва ўніверсітэце Гумбальта, і на адной з панэляў гаворка была пра ўзаемадзеяння чалавека і прыроды на Палессі. Панель праходзіла ў межах секцыі "Гісторыя Беларусі ў 19-20 стагоддзі". Менавіта на...
-
Як змяняецца палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх у Жамыслаўлі | Алеся Гурская
⭐️ Госця эпізода - Алеся Гурская, кіраўніца турыстычнага напрамку праекта па аднаўленню палаца ў Жамыслаўлі, а таксама стваральніца праекта "Авантурысты". У Беларусі не так шмат кейсаў па аднаўленні палацаў і сядзіб. Адзін з такіх на сённяшні дзень - гэта Жамыслаўль і палацавы комплекс рода...
-
Ці раскрыты патэнцыял спадчыны Стоўбцаў? | Міхаіл Міхно
⭐️ Госць эпізода - Міхаіл Міхно, краязнаўца і гід-экскурсавод па Стоўбцах і ваколіцах. Неяк ужо даўно выношваюцца думкі адносна спадчыны малых гарадоў каля больш буйных. Для жыхароў вялікага горада малое мястэчка можа быць прывабным, калі ўсё добра з інфарструктурай, асабліва з камунікацыямі.…
more -
Брэсцкая крэпасць і яе жыццё па-за Вялікай Айчыннай вайною | Наталля Зданевіч
⭐️ Госця эпізода - Наталля Зданевіч, даследчыца і кіраўніца праектаў былога Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці. 1941 год - гэта толькі адзін год з жыцця крэпасці і старога горада Брэста, які быў на тым месцы. Але ўвагі надаецца так, быццам крэпасць паўстала 22 чэрвеня 1941 года. Таму з Наталляй мы...
-
З чаго складаецца прыватнае калекцыянаванне | Ігар Сурмачэўскі і калекцыя беларускіх абразоў
⭐️ Госць эпізода - Ігар Сурмачэўскі, калекцыянер і рэстаўратар. Спадар Ігар збірае калекцыю беларускіх абразоў, у прыватнасці палескіх абразоў. У эпізодзе мы гаворым пра тое, як збіраецца калекцыя абразоў і як увогуле працуе рынак калекцыянавання спадчыны: ад 90-ых і італьянцаў да дылераў,...
-
Спадчына камянёў: музей валуноў у Мінску, камяні-ахвярнікі і інтарэс грамадства | Дзмітрый Скварчэўскі
⭐️ Госць эпізода - Дзмітрый Скварчэўскі, гісторык і даследчык. На пачатку чэрвеня Аляксандр з праекта Родны край апублікаваў сторыз і пасля відэа, што на могліцах у вёсцы Тэйкі быў знойдзены камень-ахвярнік. Пабачыўшы гэтую навіну, задумаўся, што не так часта бачыцца ў стужцы, каб нехта дзяліўся...
-
Як горад Мінск паглынае вёскі | Аляксандр Лычаўка
⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Лычаўка, краязнаўца і журналіст. Гадоў восем таму Аляксандр працаваў над буйным праектам пра былыя вёскі ў межах сучаснага Мінска. Дык вось пра гэтыя вёскі мы і пагаворым: што ад іх засталося, колькі назваў вёсак ды фальваркаў яшчэ захоўвае Мінск, наколькі гэтакае...
-
Як знікае спадчына былога мястэчка Лахва | Сцяпан Нефідовіч
⭐️ Госць эпізода - Сцяпан Нефідовіч, краязнаўца і былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Спадар Сцяпан нарадзіўся ў вёсцы Лахаўка, а гэта літаральна пад самой Лахваю. Таму гісторыя мястэчка яму вядома не толькі праз дакументы, але і наўпрост праз уласны досвед і праз мясцовых людзей. Са...
-
Вясковыя музыканты Беларусі і ў чым іх адметнасць | Аляксей Крукоўскі і Андрэй Бароўскі
⭐️ Госці эпізода — Аляксей Крукоўскі і Андрэй Бароўскі, музыкі на акардыёне і гармоніку і стваральнікі праекта пра традыцыйную музычную спадчыны і вясковых музыкантаў Беларусі — graj.by У эпізодзе мы будзем размаўляць пра вясковых музыкантаў, адкуль яны бралі інструменты і веды каб граць, якая…
more -
Як касцёл у Дубрава стаў каштоўнасцю толькі праз 219 год свайго існавання | Таццяна Шумель
⭐️ Госця эпізода - Таццяна Шумель, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства школы ў Гарадку Маладзечанскга раёна. У мінулым годзе спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей пашырыўся за конт парэшткаў 219-гадовага касцёла. А паўтары гады таму касцёл увогуле планавалі знесці. Шлях уратавання быў…
more -
Вёска Аздамічы і лакальнае краязнаўства | Аляксандр Пархомаў
⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Пархомаў, краязнаўца вёскі Аздамічы і стваральнікпраекта пра Аздамічы. Пра Аздамічы шмат хто мог даведацца праз дзейнасць Аляксандра Пархомава. Аляксандр распавядае пра вёску і яе радавод, а таксама дзеліцца здымкі дамашніх архіваў. Перад размоваю стаяла дзве мэты:...
-
Што мы не ведаем пра Магілёў і яго спадчыну | Аляксей Бацюкоў
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Бацюкоў, гісторык і былы дырэктар музея гісторыі горада Магілёва. Спадар Аляксей амаль усё сваё жыццё пражыў у горадзе Магілёве, а частку жыцця аддаў менавіта працы з гісторыяй горада, таму яму дакладна ёсць чым падзяліцца. Больш з таго ў Аляксея выйшла кніга пра...
-
Як бачыцца Беларусь праз 10 год актыўных вандровак | Саша Мацкевіч і poshyk.info
⭐️ Госць эпізода - Саша Мацкевіч, стваральнік праекта poshyk.info. У лістападзе гэтага году праекту споўнілася 10 год, разам з тым можна фіксаваць досвед Сашы - 10 год актыўных вандровак. Менавіта пра гэты досвед, а таксама пра тое, як трансфармуецца праект і інтарэсы, і пойдзе размова ў…
more -
3D-мадэляванне і адбудова страчанай спадчыны | Уладзіслаў Чаховіч і "Спадчына"
⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына. Гэты эпізод выходзіў на Patreon адразу пасля асноўнага выпуску. Сёння на Patreon выйдзе новы бонусны эпізод, таму падпісывайцеся і слухайце цікавосткі пра спадчыну! Размова з Уладзіславам...
-
Музычны фальклор: як і што спявалі беларусы | Вольга Барышнікава
⭐️ Госця эпізода - Вольга Барышнікава, этнамузыколаг, аўтар кнігі "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі". У эпізодзе пойдзем размова пра тое, як спевы нясуць у сябе лакальныя адметнасці, ці ўласцівы музычны фальклор для мужчыны, дзе адшукаць спевы са сваёй...
-
"Куфар старажытнасцяў": як збіраецца беларуская спадчына | Павел Каралёў
Гэта бонусны эпізод паводле размовы з Паўлам Каралёвым у эпізодзе №36. У тым эпізодзе Павел распавядаў пра тое, як ён прыйшоў да праекта па зборы і захаванні беларускай спадчыны. Бонусны выпуск выходзіў адразу пасля эпізода №36 для падпісчыкаў на Patreon. У гэтым эпізодзе Павел расказывае...
-
Выданне кнігі "Шэпт" і традыцыя лекавання шэптам | Сяргей Лескець
Гэта бонусны эпізод, і ён будзе натуральным працягам эпізода №28 з Сяргеем Лескецем пра традыцыю лекавання шэптам і пра тое, як выдывалася кніга "Шэпт". Бонусны выпуск выходзіў адразу пасля эпізода №28 для падпісчыкаў на Patreon. У гэтым эпізодзе Сяргей расказывае, як прыйшла думка да выдання...
-
Што не так з музеямі ў Беларусі? | Аляксей Ластоўскі
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Ластоўскі, гісторык, сацыёлаг, даследчык гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці. Спадар Аляксей заахвочана наведвае музеі. Праз шматгадовы досвед у спадара Аляксея сфарміравалася шырокая нагледжанасць, праз якую было цікава паразмаўляць пра музеі Беларусі: ці...
-
Жыццё па суседству з палацам | Кацярына Казлова і Паланечка
⭐️ Госця эпізода - Кацярына Казлова, чалавек, чыя хата стаіць насупраць палаца Радзівілаў у Паланечцы. Гэтае суседства значным чынам паўплывала на лёс Кацярыны: і інтарэсы, і адукацыя, і праца. Кацярына была менеджарам у праекце аднаўлення палаца ў 2021 годзе. Менавіта, пра гэта і пойдзе размова:...
-
Як ладзяцца этнаграфічныя экспедыцыі | Марыя Варахоб і СЭТ
⭐️ Госця эпізода - Марыя Варахоб, намесніца старшыні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ). Марыя ўжо 15 год у СЭТе, і менавіта праз гэты досвед мы і абмяркавалі этнаграфічныя экспедыцыі. Пра што пойдзе размова? ці маюць дачыненне студэнты да СЭТа; як абіраецца рэгіён для даследавання; дзе...
-
Як палеская вёска паўплывала на стварэнне і развіццё праекта | Дзед Янкель і Пазнай Палессе
⭐️ Госць эпізода - Дзед Янкель, ён жа Ігар Гайкевіч, стваральнік праекта “Пазнай Палессе” пра культуру, спадчыну і Палессе. Ігар паходзіць з вёскі Букча Лельчыцкага раёна, і вось гэтая вёска, яе ваколіцы - яны шчыльна паўплывалі на праект, і калі так можна сказаць, яго сфарміравалі. Пра што…
more -
Ратаванне і захаванне габрэйскай спадчыны вёскі Гарадок | Аляксей Жахавец
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок…
more -
Лёс вёскі Гарадок: адбудова, руйнаванне і рэвіталізацыя | Аляксей Жахавец
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. Дзейнасць Аляксея шырокая, таму мы пашырылі нашу размову на два эпізоды, то бок наступны эпізод выйдзе таксама з Аляксеем, але ж ён будзе пра габрэйскую спадчыну...
-
Ці існуе могілкавы турызм у Беларусі?
Арганізаваныя эксурсіі і туры - гэта ано дробная частка могілкавага турызма, і гэта тое, што ўспрымаецца праз шаблоны. У Беларусі могілкавы турызм дык увогуле свой "іншасвет": гэта пра традыцыі, гісторыю і эстэтыку. Паслухайце эпізод, каб па-іншаму паглядзець на нашу могілкавую спадчыну! Пра што...
-
З чаго складаецца горад Маладзечна? | Уладзімір Садоўскі
⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Садоўскі, чалавек, які шчыльна даследуе гісторыю Маладзечна, калі дакладней Маладзечна ХХ стагоддзя і архітэктуру Маладзечна. Пешшая вуліца ад вакзала ў Маладзечна хавае за сабою іншыя гістарычныя куткі горада, але ж яны дакладна вартыя ўвагі. Вачыма Уладзіміра як раз...
-
Манументальная спадчына Беларусі | Кацярына Рускевіч
⭐️ Госця эпізода - Кацярына Рускевіч, даследчыца, якая ў свой час пачала цікавіцца і глыбока вывучаць манументальную спадчыну Беларусі. Усе даследаванні праходзілі праз вандроўкі, архівы ды людзей. Менавіта пра гэта і пагаворым у сённяшнім эпізодзе: пра шлях і досвед Кацярыны; пра тое, як…
more -
Як (не) ахоўваецца спадчына Беларусі? | Уладзіслаў Чаховіч і "Спадчына"
⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына. У сакавіку гэтага году ў Гродна былі знесены вайсковыя казармы канца 19 стагоддзя. Казармы ахоўваліся як шэраговая гістарычная забудова, аднак гэта не стала перашкодаю. для іх зносу Гэта…
more -
Трылінка як спадчына Палесся польскіх часоў
Госцем эпізода будзе завочна Уладзіслаў Трылінскі і яго вынаходніцтва - трылінка. Маніторычы за тым, што абдываецца ў вандроўчым беларускім свеце за апошнія тыдні, не раз сустракаўся кантэнт з Пінску, дзе людзі акцэнтуюць сваю ўвагу на трылінцы. Трылінка ўпісана ў пешшую вуліцу Леніна, таму...
-
Жыццё і турызм на моры Герадота I Раман і Анатоль Нефідовічы
⭐️ Госці эпізода - Раман і Анатоль Нефідовічы, стваральнікі праекта Palessie Travel. Надыходзіць вясна, на Палессі пачынаецца разводдзе рэк, таму ў хуткім часе сацсеткі будуць поўныя здымкаў і відэа гэтай з’явы. Сёння мы паглядзім на палескія рэкі з іншага боку, вачыма і расказамі Рамана і…
more -
Чым жыве і як працуе праект VANDRA | Q&A эпізод
Апошні эпізод другога сезона падкаста, дзе мы адказваем на пытанні слухачоў. Пытанні ўсе падзелены на тыя, што датычна працы над падкастам, і тыя, якія ахопліваюць іншыя напрамкі дзейнасці праекта. Пра што можна даведацца ў падкасце? хто тая каманда, якая працуе над праектам; як шукаем гасцей...
-
Аднаўленне маёнтка Ромера і Сулістроўскіх | Канстанцін Хурс
⭐️ Госць эпізода - Канстанцін Хурс, чалавек, які ў 2022 годзе набыў маёнтак Ромера (а раней роду Сулістроўскіх) у вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён). У маёнтку пэўны час жыў выбітны, але, на жаль, не такі вядомы ў Беларусі мастак - Альфрэд Ромер. Менавіта Альфрэд Ромер напісаў Пінскую мадону.…
more -
Праект "Жніво" і генеалагічныя экспедыцыі | Аляксей Білецкі
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Білецкі, стваральнік праекта “Жніво”. Дзейнасць праекта Жніво накіравана на людскую і дакументальную спадчыну, а асноўным напрамак зараз з’яўляецца збор гістарычных генеалагічных дакументаў, які знаходзяцца не ў архівах, а раскіданы па ўсёй краіне: ад музеяў і цэркваў…
more -
Даследаванне вёскі праз гісторыю сям’і | Марыя Варахоб і Дзядзічы
⭐️ Госця эпізода - Марыя Варахоб, намеснік старышні студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Аднак размова пойдзе не пра СЭТ і яго дзейнасць, а пра сямейныя гісторыі Марыі і яе досвед у даследаваннях гэтай справы. Аб чым пойдзе гаворка? як Марыя пачала даследаваць гісторыю сям'і; як сям'я Марыя...
-
Праект «Куфар старажытнасцяў», ці як збіраецца і ратуецца спадчына | Павел Каралёў
⭐️ Госць эпізода - Павел Каралёў, музеезнаўца і аўтар праекта па захаванню беларускай спадчыны "Куфар старажытнасцяў". Аб чым пойдзе размова ў выпуску? адкуль прыходзіў інтарэс да спадчыны і якая тут роль універсітэта, чаму праект "Куфар старажытнасцяў" названы ў гонар братоў Луцкевічаў, якія…
more -
Як захоўваецца спадчына на Ганцавіцкім Палессі | Уладзімір Кандраценя і Палескі палын
⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Кандраценя, стваральнік праекта па захаванні этнаграфічнай спадчыны Ганцавіцкага Палесся. Аб чым пойдзе размова ў выпуску? як прыйшла ідэя праекта, ці паўплываў на інтарэс Аляксандр Сержпутоўскі, як адбылася супраца з Традыцыйным строем, якія абрады праводзілі на...
-
Птушыны свет Беларусі | Аляксандр Вінчэўскі
⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Вінчэўскі, арнітолаг, якія займаецца птушкамі з 80-ых гадоў. Птушыны свет - гэта пра прыродную спадчыну і экатурзым. А гэта тое, што ў Беларусі застаецца недаацэненым грамадствам. Адпаведна, варта пра гэта казаць і пашыраць веды. ❗️ Дарэчы, 2 верасня 2023 года пройдзе...
-
Мінулае і сучаснае абрадавых свят беларусаў | Таццяна Валодзіна
⭐️ Госця эпізода - Таццяна Васільеўна Валодзіна, фалькларыстка і доктар філалагічных навук. Таццяна Васільеўна была ў мноствах этнаграфічных экспедыцыях і бачыла на ўласныя вочы шмат разнастайных святочных абрадаў, таму ёй дакладна ёсць чым падзяліцца. А тэма эпізода з’явілася з назіранняў, што...
-
Дворыкі Брэста як лакальны брэнд горада | Воля Малафеечава
⭐️ Госця эпізода - Воля Малафеечава, берасцейская экскурсавод, якая стварыла лакальны брэнд - дворыкі Брэста. Пад час кавіда, увесну 2020 года Воля вырашыла сабраць ахвотных на шпацыр па дворыках, і з таго часу гэта пераўтварылася у сапраўдны брэнд горада. Але ж інтарэс да іх з'явіўся шчэ раней....
We're indexing this podcast's transcripts for the first time — this can take a minute or two. We'll show results as soon as they're ready.
No matches for "" in this podcast's transcripts.
No topics indexed yet for this podcast.
Loading reviews...
ABOUT THIS SHOW
Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным.Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас.Наш сайт: vandra.byНаш Instagram: instagram.com/vandra.byАўтар падкаста: Рома Клеўжыц, [email protected]
HOSTED BY
Раман Клеўжыц
Loading similar podcasts...