Навіны /05.01.2021/
from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы Hosted by Радыё Ўнэт
Навіны на Радыё Ўнэт 5 студзеня: - У цэнтры ўвагі вось ужо другі дзень застаецца зліты запіс размовы, дзе быццам бы кіраўніцтва беларускага КДБ абмяркоўвае фізічнае знішчэнне апанентаў рэжыму, у тым ліку і журналіста Паўла Шарамета. Запіс апублікавала выданне EUObserver, а яму прадставіў аудыё былы супрацоўнік «Алмаза» Ігар Макар. За гэтай гісторыяй сочыць наш карэспандэнт Аляксандр Гардзееў, усе падрабязнасці ад яго; - У 2017 годзе журналісты-раследнікі з праекту "Следства.Інфо" выпусцілі фільм «Забойства Паўла». Ганна Бабінец, адна з аўтараў фільма, у размове з нашым радыё адзначыла: тады версія аб дачыненні беларускіх спецслужбаў або нейкіх людзей з Беларусі адпрацоўвалася, але следства не змагло знайсці гэтаму пацвярджанне; - Лукашэнка плануе з дапамогай Усебеларускага народнага сходу ажыццявіць канстытуцыйны пераварот, сцвярджае член прэзідыума Каардынацыйнага савета Беларусі Павел Латушка; - Брытанскі сацыялагічны цэнтр "Chatham House" правёў чарговае сацыялагічнае даследаванне. Рэспандэнты павінны былі выбраць трох чалавек са спісу, якія на іх думку дастойны былі б стаць прэзідэнтам Беларусі; - Палітычны крызіс у Беларусі ў 2021 годзе будзе нарастаць і сілавым спосабам ўлада яго вырашыць не зможа - прагназуе палітолаг Валерый Карбалевіч; - Урад Вялікабрытаніі прыняў рашэнне аб увядзенні каранціну і закрыцці школ на тэрыторыі Англіі ў сувязі з хуткім пагаршэннем эпідэмічнай сітуацыі ў краіне і якая расце пагрозай перапаўнення бальніц; - На саміце Савета супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва, які прайшоў сёння ў Саудаўскай Арвіі, падпісана пагадненне аб спыненні дыпламатычнага байкоту Катара; - Інфармацыйны праект Еўракамісіі EUvsDisinfo публікаваў рэйтынг найбольш прыкметных правалаў расейскай прапаганды ў 2020 годзе.
Embed this episode
No transcript yet.