Skip to content
Навіны /12.01.2021/ episode artwork

Jan 12, 2021 19 min

Навіны /12.01.2021/

from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы Hosted by Радыё Ўнэт

Навіны на Радыё Ўнэт 12 студзеня: - Святлана Ціханоўская выступіць 16 студзеня на з'ездзе нямецкай кіруючай партыі Хрысціянска-дэмакратычны звяз. Разам са Святланай выступяць канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, канцлер Аўстрыі Зэбаст'ян Курц, кіраўнік Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск. - Больш за 60 кампаніяў з Беларусі вядуць перамовы аб пераездзе ў Літву. Сёння беларускія кампаніі ўжо адкрываюцца ў Літве. Акрамя Epam Systems аб планах уладкавацца ў Літве заявілі і іншыя беларускія кампаніі – Wargaming і Flo Health. - Міністр замежных справаў Украіны Дзмітрый Кулеба заяўляе аб недапушчальнасці павучальнага тону на адрас прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з боку Аляксандра Лукашэнкі, якога ЕЗ і ЗША не прызнаюць законна абраным. Лукашэнка: «Малады чалавек, малады прэзідэнт. Навучыцца». - Міністэрства энергетыкі Беларусі заявіла пра гатовасць працягваць міжведамасныя перамовы з Украінай аб пастаўках электраэнергіі на фоне серыі публікацый ва ўкраінскіх СМІ «пра пагрозу беларускай электраэнергіі для паліўна-энергетычнага комплексу Украіны». З 1 студзеня Украіна аднавіла імпарт электраэнергіі з Расеі і Беларусі. - Дзеючы прэзідэнт ЗША Доналд Трамп абвясціў аб увядзенні ў Вашынгтоне рэжыму надзвычайнай сітуацыі на два тыдні, з 11 па 24 студзеня, каб гарантаваць бяспеку перад інаўгурацыяй Джоў Байдэна. - Паводле даследавання Польскага эканамічнага інстытуту, Польшча зʼяўляецца адной з краін, эканоміка якіх пацярпела менш за ўсё падчас пандэміі. Аўтары ўлічылі валавы ўнутраны прадукт, узровень беспрацоўя, абʼём імпарту і экспарту. - Галоўны навуковы эксперт Сусветнай арганізацыі здароўя Соўмія Сўамінатхан заявіла, што калектыўны імунітэт да каронавірусу не будзе дасягнуты ў 2021 годзе, нягледзячы на рост даступнасці вакцыны. - Напярэдадні работнікі дзяржаўных СМІ Беларусі былі адзначаныя ўзнагародамі. Спіс шчасліўчыкаў і самі адзнакі выклікалі ў грамадстве неразуменне. Некаторыя адзначаны медалямі за працоўныя заслугі, медалём Францыска Скарыны, а некаторыя проста падзякамі. - Сёння адбылася онлайн-прэм’ера кароткаметражнага мастацкага фільму «Менск 2020». Гэта водгук на брутальную зачыстку менскай Плошчы Пераменаў летась 15 лістапада. Аўтарам зʼяўляецца Анастасія Мацкевіч. - 12 студзеня ва ўзросце 85 гадоў ад каронавірусу памер Мітрапаліт Філарэт. Ён узначальваў Беларускую праваслаўную царкву з 1990 па 2013.

Episode details come from the podcast's RSS feed.

Embed this episode

Ready to play

Навіны /12.01.2021/

0:00 19:32

No transcript yet.

Requests help us decide what to transcribe next.

Зона Свабоды Радыё Свабода Супольны тэлепраект зь Белсатам – актуальны аналітычны тэлечасопіс Вынікі дня Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадачы Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. ПіК Свабоды Радыё Свабода «ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Frequently asked questions

How long is this episode of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?

This episode is 19 minutes long.

When was this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode published?

This episode was published on January 12, 2021.

Can I download this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.