Skip to content
Навіны / 14.12.2020 / episode artwork

Dec 15, 2020 19 min

Навіны / 14.12.2020 /

from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы Hosted by Радыё Ўнэт

Вечаровыя навіны 14 снежня ў эфіры "Радыё Ўнэт": - Сілавікі захапілі Тэлеграм-канал «Контроль за минскими автозаками», паведамляе Еўрарадыё. - Святлана Ціханоўская прыбыла з афіцыйным візітам у Берлін. Галоўным момантам стала сустрэча з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Днём раней Святлана Ціханоўская сустрэлася з сябрам Прэзідыума Каардынацыйнага савета, нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры Святланай Алексіевіч, якая перабывае цяпер у нямецкай сталіцы. - Масква абвінавачвае Вашынгтон у стварэнні ўмоў для міжнароднага супрацьстаяння ў космасе. - Баранавіцкая газета Інтэкс-прэс перадала, што ў фамільнай сядзібе Рэйтанаў пад Баранавічамі былі знойдзены унікальныя артэфакты. - Увосень YouTube-канал палітыка і блогера Максіма Каца паглядзела больш за мільён інтэрнэт-карыстальнікаў з Беларусі, паведамляе партал TUT.BY. - Прадстаўнік старабеларускай сям'і магнатаў князь Мацей Радзівіл выказаў салідарнасць з беларускім народам у барацьбе за свабоду, справядлівасць і дэмакратыю: «Сёння ў Беларусі дэманстрацыя са знакам Вялікага Княства Літоўскага патрабуе вялікай мужнасці. Гэтае спалучэнне старажытных гербаў мае сёння для мяне асаблівае значэнне». - Страляніна ў ЗША. У Нью-Ёрку каля сабора Святога Яна Божага невядомы адкрыў агонь. - У ЗША пачалася вакцынацыя ад каронавірусу. Аперацыяй па дастаўцы вакцыны кіруе генерал арміі ЗША Гюстаў Перна. Па выніках выпрабаванняў вакцына была эфектыўнай на 95%. Падчас выпрабаванняў загінулі шэсць чалавек. - Улады Нігерыі паведамляюць пра пошук 400 вучняў адной са школ. Студэнты прапалі без вестак падчас нападу на школу ў Канкары, штат Кацын. Мяркуецца, што дзяцей выкралі каб затым запатрабаваць за іх выкуп. - У Індыі тысячы фермераў зладзілі аднадзённую галадоўку недалёка ад сталіцы Дэлі. Яны выступаюць супраць новых законаў. - Міністэрства замежных спраў Расеі і Раскосмас раскрытыкавалі касмічную праграму ЗША і праект «Пагадненне Артэміды» НАСА аб палётах на Месяц. «Пагадненне Артэміды» гэта дагавор аб супрацоўніцтве ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Аўстраліі, Канады, Італіі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў ды Люксембурга ў засваенні Месяца і Марса. - Прыватная касмічная кампанія SpaceX Ілона Маска паведаміла аб новым паспяховым запуску. Ракета-насіцель са спадарожнікам SXM-7 стартавала з касмадрома на мысе Канаверал.

Episode details come from the podcast's RSS feed.

Embed this episode

Ready to play

Навіны / 14.12.2020 /

0:00 19:45

No transcript yet.

Requests help us decide what to transcribe next.

Зона Свабоды Радыё Свабода Супольны тэлепраект зь Белсатам – актуальны аналітычны тэлечасопіс Вынікі дня Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадачы Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. ПіК Свабоды Радыё Свабода «ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Frequently asked questions

How long is this episode of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?

This episode is 19 minutes long.

When was this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode published?

This episode was published on December 15, 2020.

Can I download this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.