Skip to content
Навіны /16.12.2020/ episode artwork

Dec 17, 2020 20 min

Навіны /16.12.2020/

from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы Hosted by Радыё Ўнэт

Вечаровыя навіны 16 снежня ў эфіры «Жыве Беларусь уначы»: Еўразвяз прыняў новы санкцыйны спіс у дачыненні да кіраўніцтва Беларусі. Пра гэта паведаміў у сваім Twitter брусельскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Юзьвяк. Дэмакратычная апазіцыя Беларусі атрымала ганаровую прэмію імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. Як перадае Белсат, урачыстае ўзнагароджанне прайшло 16 снежня ў Бруселі. Сенат Кангрэса ЗША зацвердзіў кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду новага амбасадара ў Менску. Рашэнне было прынята аднагалосна. Кангрэс разглядаў кандыдатуры паслоў у дзве краіны — Беларусь і Джыбуці. Андрэй Бастунец правёў тры гадзіны на допыце ў Следчым камітэце. Старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе. Працягнутыя на шэсць месяцаў з-за COVID-19 пашпарты дзейнічаюць толькі ўнутры краіны. Пра гэта ў эфіры Беларускага Радыё распавяла прадстаўніца Міністэрства юстыцыі Марына Мельнікава. Гарадскі часопіс «Большой» спыніў свой выхад. Прычына — у фінансавых цяжкасцях. Як распавёў Нашай ніве галоўны рэдактар выдання Дзмітрый Навіцкі, праблемы пачаліся праз каронавірус. У Белавежскую пушчу ўпершыню з канца 19-га стагоддзя вярнуўся мядзведзь. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбук эколаг Віктар Фянчук. У Германіі зафіксаваны максімальны ўзровень смяротнасці ад COVID-19 за суткі. Улады Швецыі плануюць павялічыць ваенны бюджэт “з-за расейскай пагрозы”. Сёння на поўначы Кітая павінен правесці пасадку кітайскі касмічны апарат “Chang'e 5”. Ён даставіць на Зямлю ўзоры месяцавага грунту.

Episode details come from the podcast's RSS feed.

Embed this episode

Ready to play

Навіны /16.12.2020/

0:00 20:41

No transcript yet.

Requests help us decide what to transcribe next.

Зона Свабоды Радыё Свабода Супольны тэлепраект зь Белсатам – актуальны аналітычны тэлечасопіс Вынікі дня Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадачы Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. ПіК Свабоды Радыё Свабода «ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Frequently asked questions

How long is this episode of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?

This episode is 20 minutes long.

When was this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode published?

This episode was published on December 17, 2020.

Can I download this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.