Навіны /17.12.2020/
from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы Hosted by Радыё Ўнэт
Вечаровыя навіны 17 снежня на Радыё Ўнэт: - Еўрасаюз афіцыйна зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць уладаў Беларусі. Дарадца Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Франак Вячорка пракаментаваў прыняцце трэцяга пакету санкцый. - Перасячэнне беларускай мяжы на аўтамабілі можа стаць платным. Пра гэта распавёў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко. - У Беларусі апублікавалі закон аб пазбаўленні грамадзянства. Цяпер у чалавека могуць адабраць грамадзянства нават тады, калі ў яго няма пашпарту іншай дзяржавы ці гарантый яго атрымання. - 17 снежня ў Менску Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці. Святар з 2011 па 2015 год займаў пасаду папскага нунцыя ў Беларусі. - Пачалася кампанія байкоту хакейнага чэмпіянату свету 2021 года ў Беларусі. Пра гэта 17 снежня аб'явіў Беларускі фонд спартовай салідарнасці, якім кіруе трохразовая алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя. - Новы амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн можа істотна змяніць сітуацыю ў адносінах паміж ЗША і Беларуссю. Такое меркаванне агучыў палітолаг Андрэй Казакевіч. - У Горадні вынеслі прысуд Марыне Палікарпавай. Суд прызнаў яе вінаватай у гвалце супраць жанчын-амапавак і прызначыў пакаранне ў выглядзе двух гадоў хатняй хіі. 9 жніўня Марыну Палікарпаву затрымалі і збілі дзве супрацоўніцы АМАП – Дар’я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч. - У Беларусі зʼявіліся двое палітвязняў – Ціхан Клюкач і Сафія Малашэвіч, якія 6 верасня на «Маршы адзінства» у Менску малявалі балончыкам з фарбай па шчытах спецсродкаў загароджання. - Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен абвясціла даты пачатку масавай вакцынацыі ва ўсіх краінах Еўрапейскага Саюза. - Прэс-служба Елісейскага палаца абвясціла пазітыўны тэст на наяўнасць каронавірусу ў Эманюэля Макрона. Французскі прэзідэнт будзе вымушаны прайсці сем дзён самаізаляцыі.
Embed this episode
No transcript yet.