Skip to content
Навіны /21.12.2020/ episode artwork

Dec 21, 2020 24 min

Навіны /21.12.2020/

from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы Hosted by Радыё Ўнэт

Вечаровыя навіны 21 снежня на Радыё Ўнэт: - На Ціханоўскую і сябраў Каардынацыйнай рады завялі новую крымінальную справу. Іх вінавацяць у «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання». - Генпракуратура завяла крымінальную справу на стваральніка фонду BySOL Аляксея Лявончыка – яго падазраюць у «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання». - У Менску і Горадні прайшлі традыцыйныя маршы пенсіянераў. Сярод іх была легендарная Ніна Багінская, якая трымала ў руках нацыянальны сцяг. Затрымалі дзясяткі чалавек. Акрамя таго, сілавікі схапілі карэспандэнтку «Народнай волі» і TUT.BY Кацярыну Гардзееву. - Міністэрства ўнутраных спраў стварыла базу пратэстоўцаў. Праверыць, ці трапіў чалавек у базу ўдзельнікаў пратэстаў, якую распрацавала Міністэрства, нельга. - Вакцынацыя ад каронавірусу пачнецца ў Беларусі ўжо ў студзені. А прышчапляць жыхароў нашай краіны будуць расейскай вакцынай «Спутнік V», заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. - «Дзеля магчымасці зноў абняць сваю дачку я гатовы ісці да канца» – пра гэта ў сваім лісце напісаў палітвязень Ігар Лосік. У лісце з турмы блогер распавёў пра прычыны свайго галадавання. - Расея дасць Беларусі крэдыт у 1 мільярд долараў. Афіцыйны Менск атрымае ўсю суму цягам году. Пра гэта гаворыцца ў распараджэнні, якое ў панядзелак падпісаў расейскі прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін. - Беларускі народны фронт не будзе сядаць за стол перамоваў з Юрыем Васкрасенскім. Пра гэта ў эфіры Радыё Ўнет заявіў кіраўнік БНФ Рыгор Кастусёў. - 21 снежня – 40 дзён пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Справы на вінаватых у яго смерці, да гэтага часу не завялі. - У Менску судзілі бацьку траіх дзяцей Мікалая Шуркаева, якога затрымалі падчас прагулкі з 9-месячным сынам. Па пратаколе міліцыі наўмысна парушыў закон аб масавых мерапрыемствах. - Мітрапаліт Філарэт шпіталізаваны з каронавірусам. - Генпракуратура завяла крымінальную справу на былога амбасадара Беларусі ў Аргенціне Уладзіміра Астапенку. Яго вінавацяць у крадзежы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. - Некалькі краін ЕС закрылі свае межы з Вялікабрытаніяй. Прычынай стала новая мутацыя каронавірусу. На думку экспертаў, мутацыя больш заразна, чым вядомыя папярэднія мутацыі COVID-19. - Сярод краін, якія закрылі сувязь з Вялікабрытаніяй, былі Францыя, Нямеччына, Аўстрыя, краіны Балтыі, Швейцарыя і Турцыя. Ізраіль закрыў уезд у краіну з Вялікабрытаніі для ўсіх, акрамя ізраільцян. - За масавай кібератакай Sunburst стаяла Расея. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа ў інтэрвʼю Fox News. - Расея працягвае пашыраць сваю ваенную прысутнасць у іншых краінах. Некалькі сотняў расейскіх салдат былі накіраваны ў Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку для падтрымкі ўрада краіны напярэдадні прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў. - НАТА абвінаваціла Расею ў дэзінфармацыйных кампаніях на Балканах.

Episode details come from the podcast's RSS feed.

Embed this episode

Ready to play

Навіны /21.12.2020/

0:00 24:00

No transcript yet.

Requests help us decide what to transcribe next.

Зона Свабоды Радыё Свабода Супольны тэлепраект зь Белсатам – актуальны аналітычны тэлечасопіс Вынікі дня Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадачы Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. ПіК Свабоды Радыё Свабода «ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Frequently asked questions

How long is this episode of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?

This episode is 24 minutes long.

When was this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode published?

This episode was published on December 21, 2020.

Can I download this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.