Skip to content
Навіны /22.12.2020/ episode artwork

Dec 22, 2020 25 min

Навіны /22.12.2020/

from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы Hosted by Радыё Ўнэт

Вячэрні выпуск навінаў на Радыё Ўнэт 22 снежня: - У незалежных журналістаў 22 снежня па ўсёй Беларусі прайшлі вобшукі. Сёння супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў затрымалі заснавальніцу беларускага Прэс-клуба Юлію Слуцкую, намесніка галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко, карэспандэнтку «Анлайнера» Таццяну Ашуркевіч і журналіста Антона Мардзіловіча. У Драгічыне затрымалі карэспандэнта сайта «Першы Рэгіён» Сяргея Гардзіевіча. Вобшукі прайшлі і ў іншых супрацоўнікаў беларускага Прэс-клуба. Сілавікі прыйшлі ў офіс установы, а таксама да яе праграмнай дырэктаркі Алы Шарко, да дырэктара Акадэміі прэс-клуба Сяргея Якупава, а таксама мэнэджара Сяргея Альшэўскага. Таксама міліцыянты сёння прыйшлі да віцебскіх журналістаў Змітра Казакевіча і Вячаслава Лазарава. У абодвух адбыўся ператрус. - Удзень 22 снежня перастала выходзіць на сувязь сяброўка Каардынацыйнай рады, журналістка Ксенія Луцкіна. Яна паспела адправіць экстраннае паведамленне. Ператрус у яе кватэры праходзіў у прысутнасці яе 5-гадовага сына. Луцкіну затрымалі. - Сенат ЗША ўхваліў «Акт аб незалежнасці, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі». Як піша TUT.by, законапраект падрыхтаваў кангрэсмен Крыс Сміт, які быў адным з аўтараў Актаў аб дэмакратыі ў Беларусі 2004, 2006 і 2011 гадоў. Акт 2020 года дае прэзідэнту ЗША дадатковыя паўнамоцтвы па ўвядзенні санкцый супраць прадстаўнікоў Беларусі. - За першыя пяць месяцаў 2021 года ў Беларусі плануецца прышчапіць ад COVID-19 1 млн 200 тысяч чалавек. Пра гэта журналістам распавёў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Па яго словах, агулам плануецца вакцынаваць 5,5 мільёнаў чалавек. Піневіч сцвярджае, што прышчапляць будуць вакцынамі замежнай вытворчасці. Аднак у Беларусі зарэгістравалі пакуль толькі адну вакцыну ад каронавіруса – расейскі прэпарат «Спутник V». - Афіцыйны Менск у адказ на трэці пакет санкцый ЕC забароніць уезд у Беларусь шэрагу еўрапейскіх чыноўнікаў і перагледзіць рэалізацыю шэрагу гуманітарных, адукацыйных і культурных праграм, якія дзейнічаюць пад эгідай замежных амбасадаў. Пра гэта ў аўторак заявіш кіраўнік МЗС Уладзімір Макей. - Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч можа вярнуцца ў Беларусь. Па словах Макея, Лукашэнка паабяцаў пайсці насустрач просьбе Папы Рымскага і знайсці варыянты з вяртаннем Тадэвуша Кандрусевіча ў Беларусь. Нагадаем, што ў верасні Тадэвушу Кандрусевічу адмовілі ва ўездзе ў Беларусь з Польшчы без тлумачэння прычыны. - Лукашэнка закрыў беларускія межы, каб адпомсціць беларусам за тое, што яго не пусцяць на алімпіяду. Такое меркаванне ў каментары Радыё Ўнэт выказаў палітолаг Валер Карбалевіч. - Суд Цэнтральнага раёна сталіцы аштрафаваў 81-гадовую Соф'ю Мінько на 270 рублёў. Як паведамляе Радыё «Свабода», жанчыну пакаралі за ўдзел у санкцыянаванай акцыі. Мінчанку затрымалі 7 снежня, калі яна адна ішла з бел-чырвона-белым сцягам па праспекце Незалежнасці.

Episode details come from the podcast's RSS feed.

Embed this episode

Ready to play

Навіны /22.12.2020/

0:00 25:31

No transcript yet.

Requests help us decide what to transcribe next.

Зона Свабоды Радыё Свабода Супольны тэлепраект зь Белсатам – актуальны аналітычны тэлечасопіс Вынікі дня Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадачы Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. ПіК Свабоды Радыё Свабода «ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Frequently asked questions

How long is this episode of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?

This episode is 25 minutes long.

When was this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode published?

This episode was published on December 22, 2020.

Can I download this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.