Навіны /23.12.2020/
from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы Hosted by Радыё Ўнэт
Запрашаем на выпуск вечаровых навін 22 снежня ў эфіры Радыё Ўнэт. Сённяшнія тэмы: - ЗША пашырылі санкцыйны спіс у дачыненні да ўладаў Беларусі, уключыўшы ў яго некаторыя сілавыя структуры і ЦВК. Інфармацыя пра гэта з'явілася на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў ЗША – паведамляе TUT.BY. У спіс спецыяльных санкцый быў уключаны яшчэ адзін грамадзянін Беларусі – намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч. Абмежавальныя меры таксама былі ўведзеныя супраць беларускага Цэнтрвыбаркама і некаторых сілавых структур: спецназа КДБ «Альфа», Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Менскага гарвыканкама, а таксама менскага АМАПу. Генадзь Казакевіч апынуўся ў спісе як адказны за дзеянні міліцыі. - Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч не мае перашкодаў для вяртання на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей праінфармаваў аб магчымасці вяртання мітрапаліта. Як сказаў, гэта знак добрай волі Лукашэнкі, доказ асаблівай павагі да Папы Францішка. - Аўстралійскія навукоўцы ўстанавілі часовыя рамкі для падтрымання імунітэту ад каронавірусу. Пра гэта паведамляе Міжнародны партал MedicalXpress са спасылкай на Універсітэт Монаша. Даследчыкі паведамілі, што людзі, заражаныя вірусам SARS-CoV-2, маюць імунную памяць, якая абараняе ад паўторнага заражэння як мінімум восем месяцаў. - Мацей Радзівіл і Фонд Радзівілаў «Trzy trąby» ініцыявалі ўрачысты канцэрт беларускай опернай спявачкі Маргарыты Леўчук. Арганізаваны сабой канцэрт арыстакрат прысвяціў: «усім беларусам, якія мірна дэманструюць у абарону правоў і свабод, асабліва тым, хто сядзіць у турме, збіваецца і пераследуецца». - Пасол Расеі ў Беларусі Мезенцаў заявіў, што ў далейшай інтэграцыі Беларусі і Расеі – «слова за Менскам». Пра гэта паведаміла «Наша Ніва». - Вядомы грамадскі дзеяч, даследчык метадалогіі беларускіх пратэстаў Уладзімір Мацкевіч даў інтэрвʼю Еўрапейскаму радыё для Беларусі, у якім абгрунтоўваў неабходнасць вяртання Святланы Ціханоўскай у Беларусь. Уладзімір Мацкевіч выказаў таксама незадаволенасць працай каманды Святланы Ціханоўскай у адрозненне ад дзейнасці яе самой. - У Турцыі за публікацыю артыкула журналіст быў асуджаны на 27 з паловай гадоў пазбаўлення волі. Вядомы апазіцыйны журналіст Джан Дʼюндар быў прызнаны вінаватым у раскрыцці сакрэтнай інфармацыі. - У Францыі напярэдадні ноччу мужчына застрэліў траіх жандараў і аднаго параніў. - У Ганконгу выпусцілі пад заклад мільярдэра-дысыдэнта. Медыямагнат Джымі Лай быў арыштаваны ў рамках новага закона аб нацыянальнай бяспецы Ганконга. Мільярдэр заплаціў за сваё вызваленне 1.3 мільёна даляраў. - Кіраўнік цэнтра «Гамалей» Аляксандр Гінцбург заявіў, што ўдзельнікам даследавання вакцыны «Спутник V» супраць каронавірусу больш не будуць прызначаць плацэба. Гінцбург: «пра прышчэпленыя плацэба ўдзельнікі выпрабаванняў даведаліся ў выніку здачы аналізаў на антыцелы і пазней самастойна прышчапіліся рэальнай вакцынай». Гэта ставіць пад пагрозу даследаванне і дакладнасць яго вынікаў. - У Італіі сваякі ахвяр каронавірусу патрабуюць ад ураду грашовай кампенсацыі. Выданне Ройтэрс паведамляе, што каля 500 чалавек падалі судовыя пазовы супраць мясцовых і нацыянальных уладаў. Агульная сума патрэбных кампенсацый склала 100 мільёнаў еўра.
Embed this episode
No transcript yet.