Skip to content
Навіны /29.12.2020/ episode artwork

Dec 30, 2020 27 min

Навіны /29.12.2020/

from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы Hosted by Радыё Ўнэт

- Удзельнікаў Усебеларускага сходу ўнясуць у санкцыйны спіс. - Каардынацыйная рада паспрабуе атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў Беларусі. Пра гэтую заяву прэсавага сакратара Рады Антона Раднянкова паведамляе БелаПАН. - ByPol апублікаваў размову былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Караева, дзе той патрабуе злачынна захапіць Ціханоўскага. - 29 снежня ў судзе Наваградскага раёну вынесены прысуд палітычным зняволеным Уладзіміру Гароху і Дзянісу Кірэшчанку. - Упершыню пасля жнівеньскіх пратэстаў суд у Беларусі адмяніў рашэнне Следчага камітэту, які адмовіўся пачынаць крымінальную справу за катаванні. Прэцэдэнт здарыўся ў Маскоўскім раённым судзе сталіцы. - Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель заявіў журналістам, што пасля Новага года наведае Менск, каб абмеркаваць з Аляксандрам Лукашэнкам перспектывы правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. - Беларусь дамовілася з Расеяй аб пастаўках нафты і газу на выгадных умовах. - Наша Ніва прайграла суд амапаўцу Андрэю Бекішу і павінна заплаціць яму 1500 рублёў маральнай кампенсацыі. - У Брэсце ў выдаўца незалежнага выдавецтва "Першы рэгіён" Паўла Дайліда быў праведзены ператрус. - У больніцы ў Наваполацку памёр 81-гадовы Сцяпан Эмялянчык, былы намеснік генеральнага дырэктара заводу "Нафтан". - Літоўскі бок наносіць прамую і відавочную шкоду "простым беларусам, за дабрабыт якіх яны, нібыта, выступаюць". Такім чынам дыпламат пракаментаваў захаванне рахункаў санаторыя "Беларусь" у літоўскім Друскінінкаі. - Расейская вакцына, вырабленая ў Беларусі, павінна з'явіцца ў першым квартале 2021 года. - З 1 студзеня ў Беларусі павысяць тарыфы на электраэнергію — для тых, у каго газавыя пліты ды электрычныя. - Таксама з 1 студзеня беларусам давядзецца плаціць падатак з усёй сумы кэшбэка. - Прэзідэнт Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедаў выказаў здагадку, што корань салодкі можа быць эфектыўным лекам у барацьбе з каранавірусам. - У Францыі ва ўзросце 98 гадоў памёр легендарны мадэльер П'ер Кардэн. - Каля сталіцы Харватыі адбыўся землятрус сілай 6,3 бала. - Еўрапейскі саюз заклікаў кітайскія ўлады неадкладна вызваліць групу жыхароў Ганконга, захопленых у моры. - Палата прадстаўнікоў ЗША пераадолела права вета Дональда Трампа і зноў зацвердзіла абаронны бюджэт на 2021 год. - Кіраўніцтву нямецкай выведкі забаронены ўезд у Расею. - Іспанія паставіла Вялікабрытаніі ўльтыматум аб Brexit. - Кампанія Novavax увайшла ў завяршальны этап даследаванняў сваёй вакцыны супраць каронавірусу ў ЗША.

Episode details come from the podcast's RSS feed.

Embed this episode

Ready to play

Навіны /29.12.2020/

0:00 27:18

No transcript yet.

Requests help us decide what to transcribe next.

Зона Свабоды Радыё Свабода Супольны тэлепраект зь Белсатам – актуальны аналітычны тэлечасопіс Вынікі дня Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадачы Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. ПіК Свабоды Радыё Свабода «ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Frequently asked questions

How long is this episode of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?

This episode is 27 minutes long.

When was this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode published?

This episode was published on December 30, 2020.

Can I download this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.