EPISODE · May 10, 2026 · 30 MIN
Навіны спадчыны 003: што адбылося ў красавіку 2026 — тэндэнцыі музеяў, знаходкі ля палацу і памылкі
from VANDRA · host Раман Клеўжыц
У новым эпізодзе падкаста ў нас шмат пра музеі, продажы будынкаў, форумы/круглыя сталы і выхады кніг. Не трапілі ў эпізод ано высечаныя дрэвы ля царквы ў Вольна, суботнікі па ўпарадкаванню паркаў і сядзібаў ды з'явіўшаяся і зніклая лічбавая выстава ад гістарычнага архіва пра этнографа і фалькларыста Еўдакіма Раманава А тут сабраныя спасылкі, пра якія ўзгадваю ды абяцаю ў эпізодзе: 📝 Артыкул пра лёс сядзібы і парка Алешаў у Беражное Столінскага раёна 🔗 Матэрыялы Полацкага музея, у тым ліку і папаўненні збораў (падпісаны кварталамі) 🔗 Facebook-старонка Святланы Несцярэнка, аўтаркі кнігі пра гродзенскія могліцы 👉 Старое відэа з выявамі ўрадавай калоніі ў Нясвіжы Майскія абвесткі: 📅 10 мая а 15.30 па мінскім часе, таму тэрміновая абвестка — Рэгістрацыя на лекцыю пра Наваградскую шляхту 1733-1735 гадоў 📅 16-17 мая — Ноч музеяў Беларусі 2026 Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐 Падтрымайце праект VANDRA праз: Buymeacoffee | Patreon | Boosty
Embed this episode
Ready to play
Навіны спадчыны 003: што адбылося ў красавіку 2026 — тэндэнцыі музеяў, знаходкі ля палацу і памылкі
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.