Паразмаўлялі з беларускім паэтам, які адкрыў у Берліне беларускае выдавецтва і выпусціў ужо 8 кніг  episode artwork

EPISODE · Nov 3, 2023 · 5 MIN

Паразмаўлялі з беларускім паэтам, які адкрыў у Берліне беларускае выдавецтва і выпусціў ужо 8 кніг

from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы · host Радыё Ўнэт

У 2023 годзе ў свеце стала на адно беларускае выдавецтва больш, і яно знаходзіцца ў Берліне. Магчыма, вы нават ужо гарталі паэтычныя зборнікі, якія выйшлі ў Hochroth-Minsk. Кіраўнік выдавецтва, вядомы беларускі паэт Дзмітрый Строцаў прывозіў іх на фестываль Pradmova. Гэта маглі быць кнігі Крысціны Бандурынай, Ганны Комар, Насты Кудасавай, Ганны Севярынец, або навінка выдавецтва – зборнік вершаў "Не беразе Волі" паэта Андрэя Хадановіча. Такім чынам, за якіх-небудзь восем месяцаў у выдавецтве надрукавалася восем кніг. І на гэты год у планах Дзмітрыя Строцава выдаць іх мінімум дзясятак. – Мы ўжо надрукавалі кнігі вядомых дзеячаў беларускай культуры. Сярод іх ёсць вельмі вядомыя аўтары. Ёсць аўтары маладыя, якіх хочацца паказаць беларускай аўдыторыі. Хочацца, каб людзі ведалі, якім багаццем мы валодаем. – А што нямецкі чытач ведае пра беларускую кнігу?  – Гэта добрае пытанне. Усе кнігі, якія выйшлі ў нашым выдавецтве – на беларускай мове. Вядома, яны недаступныя большасці нямецкіх чытачоў, і гэта ў нейкім сэнсе выклік. Прапанова звярнуць увагу на нашых аўтараў і пачаць іх перакладаць на нямецкую мову, каб беларускія тэксты былі даступныя нямецкай аўдыторыі. – Вы зараз знаходзіцеся ў Берліне. Як уплывае непасрэдна на вашу творчасць новае моўнае асяроддзе, новая моўная стыхія? – Гэта зусім новыя словы, новыя падзеі, новыя вобразы. Пачатак уваходжання ў новую рэальнасць. Нейкія новыя прыгоды ў творчасці…

Episode metadata supplied by the publisher feed · Published Nov 3, 2023

Embed this episode

Ready to play

Паразмаўлялі з беларускім паэтам, які адкрыў у Берліне беларускае выдавецтва і выпусціў ужо 8 кніг

0:00 5:19

No transcript for this episode yet

We transcribe on demand. Request one and we'll notify you when it's ready — usually under 10 minutes.

No similar episodes found.

Зона Свабоды Радыё Свабода Супольны тэлепраект зь Белсатам – актуальны аналітычны тэлечасопіс Вынікі дня Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадачы Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. ПіК Свабоды Радыё Свабода «ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Frequently Asked Questions

How long is this episode of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?

This episode is 5 minutes long.

When was this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode published?

This episode was published on November 3, 2023.

Can I download this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.
URL copied to clipboard!