Сацыял-дэмакратычная партыя Народная Грамада прынятая ў склад Партыі Еўрапейскіх сацыялістаў. episode artwork

EPISODE · Oct 31, 2023 · 5 MIN

Сацыял-дэмакратычная партыя Народная Грамада прынятая ў склад Партыі Еўрапейскіх сацыялістаў.

from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы · host Радыё Ўнэт

 Аб гэтым на сваёй старонцы ў фэйсбуку абвесціў чалец партыі, Яўген Вільскі. Пакуль партыя прынятая ў якасці назіральніка, але планы не проста назіраць, а ў будучыні і ўплываць на парадак дня дэбатаў у Еўрапарламенце. Алег Паўлаў,прадстаўнік партыі, распавёў нам падрабязней.  «Калі зараз партыя Народная Грамада будзем у якасці назіральнікаў, то ў нас, я ўпэўнены, з цягам часу з“явіцца магчымасць не толькі назіраць, але, я думаю, будзе магчымасць і неяк уплываць. Інтарэс у Еўропы да Беларусі ёсць. Але яго трэба падаграваць. Мы плануем ажывіць беларускую павестку ў палітычных дэбатах у Еўрапарламенце, гэта палітвязні, гэта узмацненне санкцый і гэта рэгіянальная бяспека» Праца па вяртанні тэмы палітвязняў на міжнародны парадак дня ўжо вядзецца. Раней Народная Грамада і БХД разам пачалі кампанію па распаўсюду інфармацыі аб сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку сярод еўрапейскіх палітыкаў. У асноўным праз пікеты, але цяпер удзельнікі кампаніі пераходзяць да больш практычных захадаў. Як распавёў спадар Алег, ужо 8 лістапада пры падтрымцы беларускай дыяспары Брусэля ў гэтым горадзе адбудзецца чарговая акцыя каля будынку Еўрапарламента. Падчас яе плануецца ажыццявіць збор подпісаў за поўнае спыненне гандлю праз мяжу з Рэспублікай Беларусь. Ну а бліжэйшым мерапрыемствам, на якім таксама будзе ўзгадвацца тэма Беларусі ў цэлым і палітвязняў у прыватнасці, будзе марш на Дзяды ў Варшаве, які пройдзе 1 лістапада. Марш пачнецца а 14 гадзіне на плошчы Пілсудскага і пройдзе да замкавай плошчы праз помнік Адаму Міцкевічу. Арганізатарамі выступаюць прадстаўнікі палітычных і грамадскіх аб'яднанняў, сярод якіх партыі Народная Грамада і БХД, суполка Беларусы Варшавы і музычны рух. Дзяды гэта, вядома, дзень не звязаны з палітыкай, але, на думку арганізатараў, у сённяшніх умовах трэба карыстацца любой нагодай. Арганізатары падчас акцыі ўздымуць пытанне палітвязняў у Беларусі, а правядзенне акцыі менавіта ў турыстычным цэнтры польскай сталіцы дапаможа распаўсюдзіць гэтую інфармацыю за межы Польшчы.  «Нам трэба ўвесь час нагадваць пра сябе. Дзяды – гэта пра ўшанаванне памяці продкаў. Гэта не палітычнае і нават не свята, не палітычнае мерапрыемства. Але мы вымушаныя ўзгадваць аб тым, што адбываецца. Я лічу, што мы павінны выкарыстоўваць усе магчымасці, каб нагадаць аб тым, што мы ёсць, што мы не супакойваемся, што мы будзем працягваць барацьбу і будзем гуртавацца, аб'ядноўвацца, каб наша тэма Беларусі не знікала з палітычнага небасхілу».

Episode metadata supplied by the publisher feed · Published Oct 31, 2023

Embed this episode

NOW PLAYING

Сацыял-дэмакратычная партыя Народная Грамада прынятая ў склад Партыі Еўрапейскіх сацыялістаў.

0:00 5:02

No transcript for this episode yet

We transcribe on demand. Request one and we'll notify you when it's ready — usually under 10 minutes.

No similar episodes found.

Зона Свабоды Радыё Свабода Супольны тэлепраект зь Белсатам – актуальны аналітычны тэлечасопіс Вынікі дня Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадачы Радыё Свабода Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. ПіК Свабоды Радыё Свабода «ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Frequently Asked Questions

How long is this episode of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?

This episode is 5 minutes long.

When was this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode published?

This episode was published on October 31, 2023.

Can I download this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode?

Yes. Use the download control on the episode player to save the publisher-provided media file.
URL copied to clipboard!