EPISODE · Jul 18, 2023 · 1H 3M
Спадчына Храптовічаў у Шчорсах: што мелі, як ратавалі і што будзе далей | Ганна Булда
from VANDRA · host Раман Клеўжыц
⭐️ Госця эпізода - Ганна Булда, заснавальніца і кіраўніца ліквідаванага фонда “Шчорсы і Храптовічы”. Спадарыня Ганна прыйшла да дзейнасці ў Шчорсах праз сон, пошукі неабходнай сядзібы і дыпломны праект у ўніверістэце. Фонд быў створаны ў 2017 годзе і за гэты час была праведзена вялізарная праца, каб захаваць матэрыяльную спадчыну Храптовічаў, літаральна паказаць яе за хмызнякамі і заахвоціць грамадства праз летнікі, супрацу з інстытутамі і актывістамі. Аб чым ідзе размова? як спадарыня Ганна праз сон прыйшла да сядзібы; як ствараўся фонд і якія былі першыя крокі; што было зроблена ў першыя гады дзейнасці фонда; што з сябе ўяўляе сядзібны комплекс; чаму сядзіба ў Шчорсах павінна быць аб’ектам міжнароднага знаячэння; чаму гаспадарчы двор стаіць ў кіламетры ад сядзібы і выглядае нібыта палац; як вярталіся кнігі з бібліятэкі Храптовічаў; дзе можа знаходзіцца культурная спадчына Храптовічаў; як наладжваўся кантакт фонда з грамадствам; якімі былі стасункі з сядзібай Шчорсы; якія перспектывы ліквідаванага фонда і сядзібнага комплекса Храптовічаў. Шчырая парада - даслухаць выпуск да канца. Там кранальны і ёмісты адказ пра сучасны стан тых, хто займаўся і займаецца беларускай культурай. ❗️ Сядзібны комплекс Храптовічаў месціцца ў вёсцы Шчорсы (Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць). Сайт сядзібы Хратопвічаў (перароблены сайт фонда "Шчорсы"): chreptowicz.org Facebook-старонка сядзібы Храптовічаў: https://www.facebook.com/chreptowicz.org Facebook-старонка Ганны Булда: https://www.facebook.com/anbulda Асобая падзяка патронам за падтрымку! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
Embed this episode
Ready to play
Спадчына Храптовічаў у Шчорсах: што мелі, як ратавалі і што будзе далей | Ганна Булда
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.