У Польшчы ствараецца беларускі Інстытут публічнай гісторыі episode artwork

EPISODE · Nov 3, 2023 · 9 MIN

У Польшчы ствараецца беларускі Інстытут публічнай гісторыі

from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы · host Радыё Ўнэт

Беларускія гісторыкі, якія аказаліся ў эміграцыі, выйшлі са стану разгубленасці і пачалі актыўна разгортваць навукова-асветніцкую дзейнасць. Адной з грамадскіх арганізацый, якую плануюць у хуткім часе зарэгістраваць у Польшчы, будзе  Інстытут публічнай гісторыі. Пра гэта гісторык і юрыст Андрэй Радаман расказаў радыё Ўнэт.   “Беларускія гісторыкі напоўнены аптымізмам” -так акрэсліў іх дзейнасць і планы вядучы дыскусіі “Гарачыя кропкі і чырвоныя сцяжкі ў беларускай гісторыі” Павел Баркоўскі. З ім цяжка не пагадзіцца, пачуўшы інфармацыю, якую агучылі ўдзельнікі размовы, а гэта Андрэй Радаман, Цімох Акудовіч і Аляксандр Смалянчук. Паводле іх, зараз шмат добрых гісторыкаў апынуліся за межамі Радзімы і яны актыўна працуюць на карысць беларускай гістарычнай навукі. Так, гісторыкі-эмігранты ўдзельнічаюць у навуковых канферэнцыях, вядуць разнастайныя адукацыйныя праекты ў інтэрнэце і афлайн, рыхтуюць дысертацыі, плануюць старыць гістарычны факультэт у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. “Спадзяюся, што гэта прынясе свой плён і з намі будуць размаўляць, як з прадстаўнікамі беларускай гісторыяграфіі”, - заявіў Аляксандр Смалянчук. “Працуем над тым, каб пераняць у пэўнай ступені функцыі тых дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, якія не могуць функцыянаваць паўнавартасна ў Беларусі”, - адзначыў у сваю чаргу Андрэй Радаман, звярнуўшы ўвагу на тое, што беларускія бацькі чакаюць ад гісторыкаў сучасных падручнікаў па гісторыі Беларусі: “напісаных не кампрамісна, як яны пісаліся ў Беларусі апошнімі гадамі”. Паводле яго, усе прысутныя на дыскусіі выступоўцы маюць дачыненне да праекта “Інстытут публічнай гісторыі”, які знаходзіцца на апошняй стадыі юрыдычнага афармлення.   “Некалькі асяродкаў беларускіх гісторыкаў-прафесіяналаў і, безумоўна, пэўныя грамадскія дзеячы прыйшлі да высновы, што неабходна стварыць інстытуцыю, якая аб’яднае высілкі беларускіх гісторыкаў-прафесіяналаў і папулярызатараў гісторыі, накіраваныя на тое, каб дасягненні сучаснай беларускай гістарычнай навукі хутчэй даходзілі да шырокага кола грамадскасці, асабліва ў той сітуацыі, у якой мы апынуліся, калі значная частка беларускіх гісторыкаў-прафесіяналаў была вымушана пакінуць Радзіму і, безумоўна, была пазбаўлена магчымасці праводзіць прафесійныя навуковыя даследаванні ў межах пэўных інстытуцый. Гэта не азначае, што дадзеная ініцыятыва ахоплівае ўсіх беларускіх гісторыкаў, якія апынуліся за межамі Беларусі. Рэгістравацца Інстутут публічнай гісторыі будзе ў Польшчы ў адпаведнасці з польскім заканадаўствам, але гэта адкрытая стуктура, далучыцца да якой могуць не толькі гісторыкі.   Я хацеў бы проста звярнуць увагу на тое, што вы можаце звяртацца да Ігара Станкевіча, які займаецца гісторыяй ХХ стагоддзя. Ён будзе ўваходзіць у кіраўніцтва, у праўленне. Мы будзем прадастаўляць інфармацыю паступова і, спадзяюся, вынікі дзейнасці гэтай асацыяцыі хутка змогуць убачыць усе. Гэта будзе асацыяцыя людзей, якія аб’ядналіся вакол ідэі не толькі папулярызацыі навуковых даследаванняў, а менавіта яшчэ па арганізацыі супрацы з журналістамі, з мастакамі, з палітыкамі, верагодней за ўсё, з грамадскімі дзеячамі”. 

NOW PLAYING

У Польшчы ствараецца беларускі Інстытут публічнай гісторыі

0:00 9:28

No transcript for this episode yet

We transcribe on demand. Request one and we'll notify you when it's ready — usually under 10 minutes.

Куды коціцца сьвет Радыё Свабода «Куды коціцца сьвет» — гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі. Гэта праграма для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Літаратурныя зацемкі Сяргей Дубавец Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец распачынае падкаст "Літаратурныя зацемкі" спецыяльна для сайта Bellit.info.🔊Падкаст даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі. Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў Генадзь Бураўкін Кніга ўспамінаў сяброў і блізкіх пра Васіля Быкава. Усяго свае ўспаміны ў кнізе зьмясьцілі каля 40 чалавек. Сярод іх ня толькі беларускія, але і замежныя аўтары.Чытае Валянцін Аксенцюк.Кантакты: [email protected] Podcast TUTAKA Tutaka [BY][PL-niżej]🎙️ Распачынаем трэці сезон Падкаста Тутака.Госці гэтага сезону - дзеячы культуры Беласточчыны, што тут нарадзіліся і выраслі. Некаторыя з іх даўно і добра вам вядомыя, некаторыя - толькі ў пачатку свайго яскравага шляху. Яны распавядуць пра жыццё-быццё, пра шлях да беларушчыны (ці адносіны да яе). А таксама пра тое, як гэта - адчуваць (ці не) сябе беларусам у рэгіёне, дзе гэтая ідэнтычнасць часам патрабуе цішыні, а часам — смеласці.Наста Суханосік, нязменная вядучая падкаста, не баіцца задаваць пытанні, наіўныя, філасофскія, правакацыйныя, каб раскрыць суразмоўцу як найлепш.Запрашаем да праслухоўвання.[PL]🎙️ Rozpoczynamy trzeci sezon Podcastu Tutaka.Goście tego sezonu to działacze kultury z Białostocczyzny, którzy się tutaj urodzili i wychowali. Niektórzy z nich są Wam doskonale znani, inni dopiero rozpoczynają swoją wyrazistą drogę. Opowiedzą o swoim życiu i codzienności, o drodze do białoruskości (lub swoim stosunk

Frequently Asked Questions

How long is this episode of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?

This episode is 9 minutes long.

When was this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode published?

This episode was published on November 3, 2023.

What is this episode about?

Беларускія гісторыкі, якія аказаліся ў эміграцыі, выйшлі са стану разгубленасці і пачалі актыўна разгортваць навукова-асветніцкую дзейнасць. Адной з грамадскіх арганізацый, якую плануюць у хуткім часе зарэгістраваць у Польшчы, будзе  Інстытут...

Can I download this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode?

Yes, you can download this episode by clicking the download button on the episode player, or subscribe to the podcast in your preferred podcast app for automatic downloads.
URL copied to clipboard!