EPISODE · Nov 7, 2023 · 17 MIN
У Варшаве прайшла модная вечарынка, на якой свае калекцыі паказалі беларускія дызайнеркі Вольга Кучарэнка і Ціна Няборская.
from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы · host Радыё Ўнэт
Худзі з мапай Беларусі, сэксі-арганза і вечаровы шык. Паглядзіце, якія крутыя калекцыі беларускіх брэндаў паказалі ў Варшаве Фэшн-імпрэза All Saints адбылася 5 лістапада ў беларускай артыстычнай прасторы Scena Chmielna. Падзея была натхнёная самым містычным і загадкавым святам – Днём усіх святых. З першых хвілін госці імпрэзы, якіх было каля сотні, акунуліся ў адпаведную атмасферу, якую дапамагалі ствараць дыджэі Nabieӯ і Uhead. Пад іх біты на фэшн-імпрэзе праходзіў батл візажыстаў, працавала фотазона ад Алены Штык і эксклюзіўныя экспазіцыі ад Ташы Кацуба і Анастасіі Рыдлеўскай. Кульмінацыяй падзеі сталі модныя паказы калекцый беларускіх дызайнерак. Правакатыўная і яркая – ад Ціны Няборскай. Філасофская і безапеляцыйная – ад Вольгі Кучарэнка. Сваю “Pyre” яна зрабіла з настойлівым пасылам аб барацьбе жанчын за сваё існаванне і правы. – У маёй калекцыі раскрываецца тэма інквізіцыі, а дакладней – барацьба за правы жанчыны. Для мяне гэта не толькі пра сярэднявечныя часы, – распавяла Вольга. У яе калекцыі ёсць як больш паўсядзённыя вобразы з худзі і спадніцамі, так і вечаровыя строі, апрануць якія асмеліцца далёка не кожная жанчына. – Спачатку я паказваю ў сваёй калекцыі насібельнае і зразумелае гледачу, каб ён паступова ўнікаў у гісторыю. А завяршаецца ўсё вельмі смелымі, а нават бунтарскімі вобразамі, празрыстымі сукенкамі і топамі з арганзы. Але на такое адзенне таксама ёсць свая аўдыторыя. Падзею ладзіла Independent Fashion Community. Гэта суполка, якая аб’ядноўвае ў Варшаве беларускіх дызайнераў, стылістаў і ўсіх, хто мае дачыненне да бьюці-сферы. Стылістка Ганна Прышывалка – адна з сузаснавальніц камьюніці і арганізатрка фэшн-вечарынкі. – Я раблю гэта таму, што я вельмі люблю моду і вельмі люблю беларускіх дзеячаў, якія працуюць у гэтай сферы, – расказала Ганна. – Я бачу ў гэтым нейкую сваю місію. Мы зараз у эміграцыі, і гэта вельмі складана – працягваць займацца творчасцю, калі (што тут хаваць) многім трэба проста выжываць. За гэты час, што мы тут, гэта ўжо другая імпрэза. Мне вельмі важна даносіць, што мы тут, мы ёсць, мы ствараем, мы крутыя. І мне вельмі важна, каб у гісторыі беларускага фэшна перыяд, калі частка дзеячаў знаходзіцца ў краіне, а другая частка разляцелася па свеце, не застаўся б проста прабелам.
Embed this episode
Ready to play
У Варшаве прайшла модная вечарынка, на якой свае калекцыі паказалі беларускія дызайнеркі Вольга Кучарэнка і Ціна Няборская.
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.