Вечар памяці Эдуарда Лобав episode artwork

EPISODE · Oct 30, 2023 · 14 MIN

Вечар памяці Эдуарда Лобав

from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы · host Радыё Ўнэт

Амбасада Украіны ў Польшчы ўключыцца ў вырашэнне пытання сем’яў беларускіх ваяроў. У Варшаве 28 кастрычніка прайшоў вечар памяці загінулага ў баях пад Вугледарам беларускага ваяра, Эдуарда Лобава. Мерапрыемства адбылося на пляцоўцы Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве. Яго арганізавала рэдактарка сайта Хартыя 97 Наталля Радзіна пры падтрымцы тэлеканала Белсат і з удзелам маці Эдуарда Лобава, спадарыні Марыны, а таксама аўтаркі фільма «Вечны бой Эдуарда Лобава» Вольгі Воранавай. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і прадстаўнікі украінскай дыяспары і амбасады ў Варшаве, беларускія грамадскія дзеячы, а таксама некалькі дзясяткаў простых беларусаў. Пасля прэм«еры фільму, які, дарэчы, можна паглядзець на You-Tube канале БЕЛСАТ DOC, адбылася дыскусія, падчас якой не толькі была ўзгаданая асоба Эдуарда Лобава і яго жыццёвы шлях, але таксама былі абмеркаваныя і праблемы, з якімі сутыкаюцца родныя ўсіх загінуўшых ва Украіне беларускіх ваяроў. Адна з мэтаў мерапрыемства – ўзняць пытанне па вырашэнні гэтых праблемаў. Як адзначае арганізатарка мерапрыемства, рэдактарка рэсурсу Хартыя 97, Наталля Радзіна, на дадзены момант сітуацыя гэтая цалкам незразумелая і абуральная для беларусаў. «На самой справе ёсць праблемы, вялікія праблемы, і я таму і хацела, каб спадарыня Марына сёння распавяла проста таксама для журналістаў, для грамадскасці, што адбываецца. Таму што больш за дзесяць месяцаў яна не можа атрымаць дакументы, неабходныя для яе ва Украіне. Таксама знік рахунак банкаўскі, на якім быў заробак Эдуарда Лобава. Недзе згубіўся той медаль, якім узнагародзіў Эдуарда прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ну гэта ўвогуле незразумелая сітуацыя» Спадарыня Наталля адзначае пры гэтым, што адбылася размова з намеснікам амбасадара Украіны ў Польшчы, які паабяцаў асобна сустрэцца з маці Эдуарда Лобава, спадарыняй Марынай, для абмеркавання і далейшага вырашэння праблемных пытанняў. Спадарыня Марына Лобава зараз фактычна з'яўляецца адным з лідараў барацьбы за правы беларускіх ваяроў і іх сем'яў ва Украіне. З меркаванняў бяспекі далёка не ўсе родныя загінуўшых могуць аб гэтым сёння казаць у голас, шмат хто з іх па-ранейшаму застаецца ў Беларусі. Але спадарыня Марына знаходзіцца ў кантакце з некаторымі з гэтых сем'яў. Па яе меркаванні, гэта вельмі цяжкая праца і з такімі самымі праблемамі, дарэчы, сутыкаюцца і самі украінцы, але яна адзначае, што працэс ідзе і выказвае спадзяванне, што Украіна здолее вырашыць усе праблемныя пытанні. «Як страціш сына – не хочаш увогуле нічога рабіць. А тут мусіш сам сябе ўздымаць і рабіць, ехаць, дабівацца. Не ведаю ці правільна гэта. Але праз гэта праходзяць не толькі маці беларускіх ваяроў, загінуўшых ва Украіне, але гэта датычыцца і ўкраінскіх родных. Яны так сама праз гэта ўсё праходзяць. Сістэма цяжка працуе ў гэтым накірунку. Украіна змагаецца з гэтым і, спадзяюся, пераможа»

NOW PLAYING

Вечар памяці Эдуарда Лобав

0:00 14:47

No transcript for this episode yet

We transcribe on demand. Request one and we'll notify you when it's ready — usually under 10 minutes.

Куды коціцца сьвет Радыё Свабода «Куды коціцца сьвет» — гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі. Гэта праграма для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Літаратурныя зацемкі Сяргей Дубавец Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец распачынае падкаст "Літаратурныя зацемкі" спецыяльна для сайта Bellit.info.🔊Падкаст даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі. Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў Генадзь Бураўкін Кніга ўспамінаў сяброў і блізкіх пра Васіля Быкава. Усяго свае ўспаміны ў кнізе зьмясьцілі каля 40 чалавек. Сярод іх ня толькі беларускія, але і замежныя аўтары.Чытае Валянцін Аксенцюк.Кантакты: [email protected] Podcast TUTAKA Tutaka [BY][PL-niżej]🎙️ Распачынаем трэці сезон Падкаста Тутака.Госці гэтага сезону - дзеячы культуры Беласточчыны, што тут нарадзіліся і выраслі. Некаторыя з іх даўно і добра вам вядомыя, некаторыя - толькі ў пачатку свайго яскравага шляху. Яны распавядуць пра жыццё-быццё, пра шлях да беларушчыны (ці адносіны да яе). А таксама пра тое, як гэта - адчуваць (ці не) сябе беларусам у рэгіёне, дзе гэтая ідэнтычнасць часам патрабуе цішыні, а часам — смеласці.Наста Суханосік, нязменная вядучая падкаста, не баіцца задаваць пытанні, наіўныя, філасофскія, правакацыйныя, каб раскрыць суразмоўцу як найлепш.Запрашаем да праслухоўвання.[PL]🎙️ Rozpoczynamy trzeci sezon Podcastu Tutaka.Goście tego sezonu to działacze kultury z Białostocczyzny, którzy się tutaj urodzili i wychowali. Niektórzy z nich są Wam doskonale znani, inni dopiero rozpoczynają swoją wyrazistą drogę. Opowiedzą o swoim życiu i codzienności, o drodze do białoruskości (lub swoim stosunk

Frequently Asked Questions

How long is this episode of Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы?

This episode is 14 minutes long.

When was this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode published?

This episode was published on October 30, 2023.

What is this episode about?

Амбасада Украіны ў Польшчы ўключыцца ў вырашэнне пытання сем’яў беларускіх ваяроў. У Варшаве 28 кастрычніка прайшоў вечар памяці загінулага ў баях пад Вугледарам беларускага ваяра, Эдуарда Лобава. Мерапрыемства адбылося на пляцоўцы Музея Вольнай...

Can I download this Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы episode?

Yes, you can download this episode by clicking the download button on the episode player, or subscribe to the podcast in your preferred podcast app for automatic downloads.
URL copied to clipboard!