EPISODE · Nov 9, 2023 · 11 MIN
“За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і”: Бундэстаг прыняў рэзалюцыю па Беларусі
from Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы · host Радыё Ўнэт
У сераду 8 лістапада па выніках дэбатаў у Бундэстагу была прынята рэзалюцыя «За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і». Дакумент накіраваны на падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці ў цэлым і беларускай дыяспары ў Нямеччыне ў прыватнасці. У тэксце гаворыцца, што Бундэстаг выступае за захаванне беларускай культуры, ідэнтычнасці і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Германія асуджае ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і гвалт у дачыненні да беларускага насельніцтва. Дэпутаты заклікаюць працягваць санкцыйны ціск на рэжым. Нямецкія парламентарыі дэкларуюць падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі, у прыватнасці размова ідзе пра падтрымку палітзняволеных і ахвяр гвалту, пра спрошчаны ўезд на тэрыторыю Нямеччыны для беларусаў, якія церпяць ад палітычнага пераследу. Рэзалюцыя не з’яўляецца абавязковай да выканання. Тым не менш, як лічыць прадстаўнік народнай амбасады Беларусі ў Германіі Міхаіл Рубін, дакумет у любым выпадку будуць улічваць выканаўчыя органы ўлады Германіі.
Embed this episode
Ready to play
“За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і”: Бундэстаг прыняў рэзалюцыю па Беларусі
No transcript for this episode yet
Similar Episodes
No similar episodes found.